Джыл Дораці Айрленд (; , Лондан — , ) — англійская і амерыканская актрыса.
Кар’ера Джыл Айрленд нарадзілася ў сям’і вінароба. Сваю кар’еру пачала падлеткам, у сярэдзіне 1950-х гадоў. Яе дэбютам стала маленькая роля ў фільме «О… Разалінда!!» з Майклам Рэдгрэйвам. Далей былі ролі ў фільмах «Сайман і Лаура» (1955) і «Трое ў лодцы, не лічачы сабакі» (1956).
Пасля пераезду ў Галівуд Айрленд пачала здымацца ў серыялах. У 1964—1967 гадах яна знялася ў 5 эпізодах серыяла «Чалавек з А. Н. К. Л.».
У канцы 1970-х гадоў Айрленд працавала супрадзюсарам некаторых кінафільмаў. Таксама ў 1977 годзе яна запісала альбом «Прывітанне і Бывай».
Асабістае жыццё У 1957 годзе Айрленд выйшла замуж за акцёра Дэвіда Мак-Калума. У гэтым шлюбе ў іх было тры сыны — Пол, Валентайн і іх прыёмны сын Джэйсан Мак-Калум, які памёр ад перадазіроўкі лекаў у 1989 годзе. Мак-Калум і Айрленд развяліся ў 1967 годзе.
У 1968 годзе Айрленд стала жонкай Чарлза Бронсана. Пазнаёміліся яны некалькімі гадамі раней, калі Бронсан і Мак-Калум разам здымаліся ў фільме «Вялікія ўцёкі». У пары было дзве дачкі: родная Зулейка і прыёмная Катрына. Разам пара заставалася да самай смерці Джыл у 1990 годзе. Фільмаграфія (1970) «Пасажыр дажджу» — Ніколь
Катэгорыя:Актрысы ЗША Катэгорыя:Актрысы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Актрысы XX стагоддзя Катэгорыя:Галівудская алея славы Катэгорыя:Памерлі ад раку малочнай залозы Катэгорыя:Актрысы тэлебачання ЗША Катэгорыя:Актрысы тэлебачання Вялікабрытаніі