Інкрэментальная гульня (таксама — idle game [], клікер) — гэта камп’ютарная гульня, гульнявы працэс у якой складаецца з выканання простых дзеянняў, такіх як шматразовае на экран. Націсканні, як правіла, выконваюцца, каб зарабіць гульнявую валюту. У некаторых гульнях пастаянна націскаць на экран і зусім не трэба (пры ўмове куплі розных паляпшэнняў), так валюта зарабляецца сама, у тым ліку і ў адсутнасць гульца . Адсюль і назва «idle game».

Гульнявы працэс У інкрэментальнай гульні гулец націскае на кнопку і атрымлівае пэўную колькасць валюты. Гулец можа выдаткаваць заробленыя «грошы» на куплю гульнявых прадметаў або навыкаў, якія дазволяць гульцу зарабляць валюту хутчэй або аўтаматычна, нават без неабходнасці націску кнопак. Часта ў такіх гульнях ёсць крыніцы даходу, якія зарабляюць некаторую колькасць манет за пэўны час. Напрыклад, гэта могуць быць будынкі, фабрыкі або фермы. Кожная з гэтых крыніц павялічвае колькасць заробленай валюты ў секунду. Але кошт будынкаў таксама расце , таму пераход, скажам, з будынка трэцяга ўзроўню на будынак чацвёртага займае столькі ж часу, колькі пераход з першага будынка на другі (часам — нават больш).

У некаторых гульнях выкарыстоўваецца сістэма скіду прагрэсу. Гулец скідае прагрэс, затое атрымлівае новы від гульнявой валюты. Гэтая новая валюта звычайна выкарыстоўваецца для атрымання бонусаў, якія не знікаюць пасля скіду. Гэтыя бонусы дазваляюць гульцу дасягнуць большых гульнявых вынікаў, чым без скіду прагрэсу. Такія гульні, як Cookie Clicker, дазваляюць гульцам гуляць бясконца, а ў можна дасягнуць канца гульні.

Гісторыя Інкрэментальныя гульні набралі папулярнасць у 2013 годзе пасля поспеху , хоць некаторыя гульні, выпушчаныя раней (Cow Clicker і ) былі заснаваныя на тых жа гульнявых прынцыпах, што і Cookie Clicker. У 2015 годзе гульнявая прэса заўважыла, што idle-гульні распаўсюджваюцца на платформе Steam (напрыклад, Clicker Heroes).

Стаўленне Натан Грейсан тлумачыць папулярнасць idle-гульняў тым, што яны адцягваюць чалавека ад паўсядзённых клопатаў і лёгка ўпісваюцца ў паўсядзённае жыццё. Адначасова яны выкарыстоўваюць тэмы, якія можна сустрэць у больш складаных гульнях, каб прыцягнуць увагу гульцоў. Грейсан таксама адзначыў, што існуюць idle-гульні самай рознай тэматыкі: фэнтэзі, фантастыка і эротыка, гэта не дасць гульцам засумаваць .

Джасцін Дэвіс (IGN), апісваючы гульні, адзначае, што чалавек адчувае нешта асаблівае, калі дарагія паляпшэнні становяцца даступныя. Але гэтыя дарагія паляпшэнні купляюцца толькі для таго, каб пасля быць замененымі на новыя. Гэта прыводзіць да таго, што гулец адчувае сябе моцным і слабым адначасова, імкнецца да экспанентнага прагрэсу.

Жульен Цьяно, адзін са стваральнікаў idle-гульняў (у тым ліку Cookie Clicker) назваў свае гульні «non-games» (). У канцы 2013 года ім быў створаны Idle Game Maker. Гэты інструмент дазваляе ствараць idle-гульні без ведання кода.

Літаратура

Катэгорыя:Жанры відэагульняў