Кэмп-Нама () — былая амерыканская ваенная база ў Багдадзе (Ірак).
Аб’ект заснаваны яшчэ пры Садаме Хусейне, але пасля замежнага ўварвання тут размясціліся амерыканскія войскі. Падчас Іракскай вайны (2003—2011) лагер выкарыстоўвалі сілы спецыяльных аперацый. Так, напрыклад, спецатрад праводзіў на аб’екце допыты зняволеных для атрымання інфармацыі аб іарданскім тэрарысце Абу Мусабе аз-Заркаві. У сувязі з гэтым з 2005 года ў СМІ паступалі паведамленні аб жорсткім абыходжанні з палоннымі баевікамі (збіцці, уздзеянні моцным холадам, пагрозы смерцю)Human Rights Watch, "No Blood, No Foul": Soldiers' Accounts of Detainee Abuse in Iraq 18:3 (July 2006).. Брытанскія вайскоўцы, што служылі ў Іраку, заяўлялі, што ў Кэмп-Нама зняволеныя на працягу доўгага часу ўтрымліваліся ў камерах памерам з вялікую сабачую будку. Іх катавалі электрычным токам і змяшчалі ў гуканепранікальны транспартны кантэйнер для допыту, дзе тыя аказваліся ў стане фізічнага стрэсу. Як адзначаў старшы навуковы супрацоўнік Human Rights Watch па тэрарызме і барацьбе з тэрарызмам, гэтыя парушэнні былі санкцыянаваны ўладамі і выкарыстоўваліся паўсюдна"U.S.: Soldiers Tell of Detainee Abuse in Iraq." Human Rights Watch press release (23 July 2006)..
«Каштоўных» вязняў дапытвалі ў так званым «чорным пакоі» — цёмным, амаль пустым памяшканні з вялікімі металічнымі гакамі, якія звісалі са столі. Ахоўнікі часта выкарыстоўвалі гучны рок, каб мучыць зняволеных падчас допытаў. Часопіс The New York Times згадваў іншыя часткі базы Кэмп-Нама з мудрагелістымі назвамі, у тым ліку «Матэль 6» — групу драўляных камер, пабудаваных байцамі ваенна-марскімі сіламі ЗША.
Гл. таксама Абу-Грэйб (турма) Кэмп-Эгерс
Катэгорыя:Ваенныя базы ЗША Катэгорыя:Вайна ў Іраку Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Ірака