Дзённік Гуантанама () — мемуары, напісаныя Махамедам Ульд Слахі, якога ўлады ЗША ўтрымлівалі без прад’яўлення абвінавачванняў на працягу чатырнаццаці гадоў. Публікацыя стала самым падрабязным сведчаннем ад зняволенага турмы Гуантанама.
Гісторыя Ульд Слахі быў схоплены амерыканскімі спецслужбамі ў роднай Маўрытаніі неўзабаве пасля тэрактаў 11 верасня. Ён сцвярджаў, што перад адпраўкай у турму Гуантанама яго дапытвалі ў Іарданіі і Афганістане. Па словах адваката Нэнсі Халандэр, міністр абароны ЗША Дональд Рамсфельд загадаў прымяніць у дачыненні да Махамеда «спецыяльныя метады допыту», якія мелі на ўвазе катаванні.
У зняволенні аўтар вывучыў ангійскую мову і напісаў усе 466 старонак свайго дзённіка ад рукі. Адвакаты перадалі рукапіс журналісту Лары Сімсу, які рэдагаваў кнігу. Кожная старонка павінна была быць прадстаўлена ваенным цэнзарам. На працягу некалькіх гадоў кніга знаходзілася пад забаронай да публікацыі з боку амерыканскіх афіцыйных асоб. Мемуары былі апублікаваны ў 2015 годзе, калі Слахі ўсё яшчэ ўтрымліваўся пад вартай.
Ва ўвядзенні мемуараў падкрэсліваецца, што гэта не аўтарызаваная версія.
Экранізацыя Мемуары сталі асновай для фільма. Праект быў анансаваны ў лістападзе 2019 года. Здымкі пачаліся 2 снежня таго ж года ў Паўднёвай Афрыцы. Першапачаткова карціна павінна была называцца «Вязень 760», але ў лістападзе 2020 года атрымала канчатковую назву «Маўрытанец».
Прэм’ера фільма адбылася 12 лютага 2021 года.
Зноскі
Катэгорыя:Кнігі 2015 года Катэгорыя:Дакументальная проза Катэгорыя:Літаратурныя творы на англійскай мове Катэгорыя:Дзённікі Катэгорыя:Кнігі паводле алфавіта