Барбара Запальяі (, ; 1490, 1494—1495 альбо першая палова 1496, Трэнчын — 2 кастрычніка 1515, Кракаў) — дачка венгерскага магната Іштвана Запальяі і цешынскай Пястоўны Ядвігі, каралева польская і вялікая княгіня літоўская (1512—1515), першая жонка Жыгімонта Старога.

Была першай манахіняй, каранаванай пасля 58-гадовага перапынку з часу папярэдняй каранацыі Альжбеты Аўстрыйскай, другая пасля Альжбеты з Пільчы польская каралева, якая не паходзіла з пануючага роду, і трэцяя пасля святых Кінгі і Ядвігі венгерка на кракаўскім стальцы, якая памерла ў абліччы святасці. Стала таксама апошняй так блізка пародненай з Пястамі польскай каралевайB. Przybyszewski, Barbara Zapolya Królowa Polski 1512—1515, Łańcut 2000, s. 13..

Шлюб Барбары і Жыгімонта Старога меў узмоцніць саюз Ягелонаў з Запальяі, прыхільнікамі нацыянальнага руху ў Венгрыі і супернікамі Габсбургаў. Памершы ўсяго праз 3 гады пасля каранавання сціплая, пабожная і чуллівая Барбара была хутка забытая і «адцененая прыгожай, абміцыйнай і дэспатычнай Бонай, якая заняла яе месца побач з Жыгімонтам I»B. Przybyszewski, Barbara Zapolya Królowa Polski 1512—1515, Łańcut 2000, s. 10-11, 15..

Паводле сведчання Дэцыюша, ушанаваннем памяці каралевы Барбары стала капліца Жыгімонта на ВавеліJ. L. Decius, De Sigismundi regis temporibus liber, Kraków 1521, s. CIII. З Барбарай Запальяі звязаная не толькі ідэя пабудовы маўзалея Ягелонаў, але таксама і значная частка сімвалічных і алегарычных іконаграфічных твораў аздаблення капліцыI. Sapetowa, Erotyka płaskorzeźb kaplicy Zygmuntowskiej [w:] Sztuka a erotyka. Materiały Sesji Stowarzyszenia Historyków Sztuki, Łódź listopad 1994, Warszawa 1995, s. 171—192.W. Pociecha, Barbara Zapolya (1495—1515) [w:] Polski Słownik Biograficzny, Kraków 1935, 294..

Біяграфія

Паходжанне Будучая каралева і вялікая княгіня была дачкой валадара Трэнчына, графа спішскага, ваявода сяміградскага Іштвана Запальяі і Ядвігі Цешынскай. Па мячы выводзілася з рыцарскага роду найхутчэй харвацкага паходжання, які на пераломе XV—XVI стагоддзяў здабыў вялікі ўплыў і агромністыя маёнткі ў Венгерскім каралеўстве. Па кудзелі паходзіла з цешынскай і мазавецкай лініі Пястаў — яе дзедам па маці быў Пшамыслаў II Цешынскі, а бабкай — Ганна, дачка варшаўскага князя Баляслава IV.

У крыніцах дата нараджэння Барбары Запальяі не сустракаецца. Яе можна аднавіць толькі на падставе ўскосных звестак, якія падаюць узрост каралевы ў часе скону, аднак такія крыніцы з’явіліся толькі праз некалькі гадоў пасля яе смерці. Паводле аднаго з венгерскіх перакладаў, каралева Барбара памерла ў 20-гадовым узросцеMonumenta Hungariae historica II. Scriptores. Magyar történelmi emlékek. II. Írók, t. XXXIII, Budapest 1907, s. 11. — Źródło pochodzi z okresu panowania brata Barbary, określonej jako Joannis regis soror (Jan Zapolya panował w latach 1526—1540)., а паводле польскага Рочніка Нарапінскага памерлай споўнілася 25 гадоўMonumenta Poloniae Historica. Pomniki dziejowe Polski, t. III, Lwów 1878, s. 222. — Łaciński rocznik Stanisława Naropińskiego obejmuje lata 996—1550, jednak autor pierwotnej wersji dzieła zmarł już około 1543 r. W. Dworzaczek, Naropiński Stanisław (zm. ok. 1543) [w:] Polski Słownik Biograficzny, t. XXII, Kraków 1977, s. 550—551..

Зыгмунт Удавішэўскі з дзвюх дат — 1490 і 1495 — за больш праўдападобную лічыць пазнейшую, запісаную ў венгерскім дакуменце, адкуль і паходзіла БарбараZ. Wdowiszewski, Genealogia Jagiellonów i Domu Wazów w Polsce, Kraków 2005, s. 117.. 1495 год у цяперашні час прызнае большасць гісторыкаў. Найпазнейшай мажлівай датай нараджэння Барбары Запальяі ёсць прапанаваны Станіславам Срокам перыяд першай паловы 1496 годаS. Sroka, Jadwiga Zápolya. Piastówna śląska na Węgrzech za panowania Jagiellonów, Kraków 2005, s. 27..

У Божае нараджэнне 1499 года Барбара страціла бацьку, магутнага правадыра антыгабсбургскай кааліцыі венгерскай магнатэрыі, і яе выхаваннем займалася маці. Ядвіга рабіла асаблівы націск на далёкаідучую пабожнасць, што мела ўплыў на этычнае выхаванне і на фарміраванне глыбокай рэлігійнасці яе дачкіB. Przybyszewski, Barbara Zapolya Królowa Polski 1512—1515, Łańcut 2000, s. 21..

Шлюбныя планы З 1509 года сенатары націскалі на нежанатага Жыгімонта, якому было ўжо за 40 гадоў, каб заключыў шлюб. Сярод кандыдатак на каралеву называлі між іншых княгінь мекленбургскую і мантуанскуюZ. Wdowiszewski, Genealogia Jagiellonów i Domu Wazów w Polsce, Kraków 2005, s. 117—118.. Жыгімонт вырашыўся на выбар такой жонкі, саюз з якой дазволіць паслабіць сетку саюзаў імператара Максіміліяна I, што загражала інтарэсам Ягелонаў. У 1511 годзе Барбара Запальяі, дачка і сястра ўплывовых прыхільнікаў антыгабсбургскага руху ў Венгрыі, была афіцыйна прапанаваная кандыдаткай у жоны Жыгімонта I яго братам Уладзіславам. Аднак магчыма, адной з мэтаў Жыгімонта было не толькі замінанне планам Габсбургаў, але і магчымасць пасля смерці брата пасадзіць на венгерскі трон сябе альбо свайго пераемнікаK. Liske, Studia z dziejow wieku XVI, Poznań 1867, s. 14-15.M. Duczmal, Izabela Jagiellonka. Królowa Węgier, Warszawa 2000, s. 113—114..

Заручыны адбыліся 2 снежня 1511 года.

Панаванне Шлюб і каранацыя адбыліся ў Кракаве ў нядзелю 8 лютагаA. Przezdziecki, Jagiellonki polskie w XVI. wieku. Obrazy rodziny i dworu Zygmunta I. i Zygmunta Augusta Królów Polskich, t. I, Kraków 1868, s. 13..

У сакавіку 1511 года Барбара з мужам выехалі ў Познань (15 сакавіка 1513 года тут нарадзілася дачка Ядвіга), а ў маі 1513 года — на Літву. Барбара засталася ў Вільні, пакуль Жыгімонт браў удзел у вайне з Масковіяй. 4 лютага 1515 года яны разам вярнуліся на Вавель. 1 ліпеня 1515 года Барбара нарадзіла другую дачку Ганну.

Хвароба і смерць Па другіх родах каралева цяжка занемагла. Яе лекаваннем займаўся дапаможны лекар Жыгімонта I, навучаны ў Балонні Леанард Печыхоўскі. Аднак каралева бесперастанна хварэла ад пачатку ліпеня да канца верасня 1515 года. У канцы верасня надышло паляпшэнне стану, не лічачы працягу звыклых ужо параксізмаў, але 30 верасня каралева атрымала падабенства апаплепсычнага ўдаруB. Przybyszewski, Barbara Zapolya Królowa Polski 1512—1515, Łańcut 2000, s. 73-74. — W pracy cytowane są fragmenty korespondencji Andrzeja Krzyckiego (list do Piotra Tomickiego z 2 października i list do nieznanego biskupa z 3 października 1515 r.)J. Besala, Małżeństwa królewskie. Jagiellonowie, Warszawa 2006, s. 164—165. — Badacz cytuje źródła współczesne..

2 кастрычніка 1515 каралева сканалаB. Przybyszewski, Barbara Zapolya Królowa Polski 1512—1515, Łańcut 2000, s. 73-74.. Сімптомы хваробы паказваюць на вялікую імавернасць перынатальнага заражэння.

Пахаванне

Каралева была пахавана 18 кастрычніка 1515 года ў Вавельскай кафедры ў капліцы Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. На пахаванні прыбыла яе маці Ядвіга з сынаміB. Przybyszewski, Barbara Zapolya Królowa Polski 1512—1515, Łańcut 2000, s. 74-75.. У 1520 годзе разам з ёй была пахавана памерлая ў дзяцінстве дачка Ганна. Саркафаг з целамі быў змешчаны ў падзямеллі капліцы ЖыгімонтаB. Przybyszewski, Barbara Zapolya Królowa Polski 1512—1515, Łańcut 2000, s. 75.Z. Wdowiszewski, Genealogia Jagiellonów i Domu Wazów w Polsce, Kraków 2005, s. 120..

У 1632 годзе сродкамі караля Жыгімонта III, унука Жыгімонта Старога, была праведзена першая рэстаўрацыя саркафагаJ. I. Kraszewski, Wizerunki książąt i królów polskich, Warszawa 1888, s. 257.. Другая кансервацыя знішчанага саркафага мела месца ў 1840 коштам імператара Фердынанда IA. Grabowski, Groby, trumny i pomniki krolów polskich w podziemiach i wnętrzu Katedry krakowskiej na Wawelu, Kraków 1868, s. 18-19.. Чарговая рэстаўрацыя саркафага была спалучана з вывучэннем і апісаннем яго вартасці і адбылася ў 1874 годзеA. Witko, Nowe urządzenie krypt królewskich na Wawelu w latach siedemdziesiątych XIX w., «Studia Waweliana», I, 1992, s. 101.J. I. Kraszewski, Wizerunki książąt i królów polskich, Warszawa 1888, s. 257—258..

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Княгіні і каралевы польскія Катэгорыя:Запальяі Катэгорыя:Памерлі пры родах