thumb|200px|Герб Ганцавічаў Вядомыя ўраджэнцы Ганцавічаў:

__NOTOC__ thumb|175px|Аляксандр Гутар

Г Рыгор Самуілавіч Ганцэвіч (1915—1986) — мастак, які працаваў пераважна ў графіцы, карыкатуры, нагляднай агітацыі. Аляксандр Пятровіч Гутар (нар. 1989) — беларускі футбаліст, брамнік

Е Віктар Ціханавіч Ерафеенка (нар. 1946) — беларускі доктар фізіка-матэматычных навук (1994, Метад тэарэм складання і тэорыя ўсярэдненых межавых умоваў у краявых задачах электрадынамікі), прафесар (1996).

К Алесь Кажадуб (нар. 1952) — беларускі пісьменнік, публіцыст. Рэната Каліноўская (нар. 2006) — беларуская футбалістка, абаронца. Выступала ў нацыянальнай зборнай Беларусі.

Л Максім Леанідавіч Лынша (нар. 1985) — беларускі лёгкаатлет (спрынт, бег з бар’ерамі). Майстар спорту міжнароднага класа.

Я Ларыса Уладзіміраўна Языковіч (нар. 1954) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1982). Галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя» (з 2010).