Партыя свабоды і справядлівасці () — сацыяльна-дэмакратычная палітычная партыя ў Сербіі. Кіраўніком партыі ёсць Драган Джылас.
Гісторыя Партыя была закладзена ў 2019 годзе па зліцці Зялёнай экалагічнай партыі — Зялёныя і таксама Сербскай лявіцы«Osnovana Stranka slobode i pravde Dragana Đilasa». Radio Slobodna Evropa. Партыя ўваходзіла ў Саюз за Сербію, кааліцыю апазіцыйных палітычных партый. Гэтае аб’яднанне была ўтворанае кіраўніком партыі Джыласам у 2018 годзе. Гэты саюз байкатаваў парламенцкія выбары 2020 года, бо лічыў, што выбары не будуць свабоднымі і справядлівымі«Stranka slobode i pravde bojkotuje naredne izbore». Radio Television of Serbia«Vučić rejects proposals for a technical government, more parties announce election boycott». European Western Balkans.. Пасля выбараў партыя стала часткай Аб’яднанай апазіцыі Сербіі, пераемніцы Саюза за Сербію. Новая кааліцыя была распушчана ў студзені 2023 года праз спрэчкі паміж Партыяй свабоды і справядлівасці і Народнай партыяй.
Ідэалогія Партыя палягае на левацэнтрызме і знаходзіцца ў апазіцыі да Сербскай прагрэсіўнай партыі. Партыя мае антыкарупцыйны кірунак, а таксама заклікае да падатковых рэформ, якія мусяць прывесці да прагрэсіўнага падаткаабкладання. Таксама партыя падтрымлівае фінансаванне дармовых падручнікаў і школьнага харчавання«SSP: Novac za tablete preusmeriti za besplatne udžbenike i obroke za đake». Danas, а таксама дамагаецца ўсталявання новага працоўнага заканадаўства«Opozicija: Položaj radnika u Srbiji sve teži». N1. Яна падтрымлівае далучэнне Сербіі да Еўрапейскага Саюза«Šta kažu programi partija: Od entuzijazma do skepse». Progovori o pregovorima, і хоча, каб Сербія гарманізавала сваю замежную палітыку з ЕС, у тым ліку заклікае прыяднацца да санкцый у дачыненні да Расіі праз расійскае ўварванне ва Украіну. Партыя крытыкуе кітайскія інвестыцыі ў інфраструктуруCvetković, Ljudmila (10.05.2021). «Deo opozicije po prvi put kritikuje vlast u Srbiji zbog Kine». Radio Free Europe, а таксама распрацавала платформу, дзякуючы якой яны паабяцалі перамір’е і супрацу паміж краінамі на Балканах. Прыхільнікі партыі маюць праеўрапейскія погляды, а таксама лічаць сябе сацыяльна прагрэсіўнымі. Партыя мае шчыльныя дачыненні з Сацыял-дэмакратычным саюзам Македоніі і Сацыял-дэмакратычнай партыяй Аўстрыі.
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Палітычныя партыі Сербіі