Марыя́на Ганса́ла Анду́хар (; нар. , Буэнас-Айрэс, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст, брамнік клуба «Эстудыянтэс» з Ла-Платы. Ігрок нацыянальнай зборнай Аргенціны (2009—2014).

Клубная кар’ера Пачаў кар’еру ў клубе «Уракан» у 2001 годзе і застаўся ў камандзе нават пасля вылету ў ніжэйшы дывізіён прыз два гады. У сезоне 2005/06 выступаў за італьянскі «Палерма» ва ўмовах вельмі жорсткай канкурэнцыі з боку мясцовых брамнікаў. Усяго Марыяна правёў 11 матчаў у італьянскай Серыі A.

У 2006 годзе Андухар далучыўся да каманды, кіраванай Дыега Сімеонэ, — «Эстудыянтэс» і стаў адным з ключавых ігракоў у камандзе, якая атрымала перамогу ў Апертуры чэмпіянату Аргенціны 2006 года. Андухар правёў 16 з 19 матчаў у турніры і прапусціў у іх толькі 9 галоў. Ён таксама ўдзельнічаў у «Залатым матчы» супраць «Бока Хуніярс», які скончыўся перамогай «Эстудыянтэс» з лікам 2:1. Клуб упершыню за 23 гады стаў чэмпіёнам Аргенціны. У 2008 годзе «Эстудыянтэс» дайшоў да фіналу Амерыканскага кубка — гэта быў першы міжнародны фінал для клуба з 1971 года, аднак клуб з Ла-Платы саступіў бразільскаму «Інтэрнасьяналу».

24 чэрвеня 2009 года было абвешчана аб пераходзе па заканчэнні Кубка Лібертадорэс Марыяна Андухара ў італьянскую «Катанію». Кантракт разлічаны на 4 гады«Andujar al Catania». calciocatania.net.. 24 студзеня 2014 года афіцыйны сайт «Напалі» паведаміў пра паспяховы медыцынскі агляд Андухара ў рамках падрыхтоўкі трансферу іграка ў НеапальNapoli, visite mediche per Andujar a Castelvolturno. S.S.C. Napoli Ufficiale. Праз чатыры дні было дасягнута пагадненне на пераход галкіпера на сезон 2014/15Il Napoli ufficializza l’acquisto di Andujar. S.S.C. Napoli Ufficiale..

У верасні 2015 года вярнуўся ў «Эстудыянтэс» на правах арэнды, а ў ліпені 2016 года падпісаў паўнавартасны кантракт з клубам.

Міжнародная кар’ера Улетку 2009 года галоўны трэнер зборнай Аргенціны Дыега Марадона нарэшце дазволіў дэбютаваць Марыяна за галоўную каманду краіны, куды Андухар прыцягваўся ў якасці рэзервовага іграка яшчэ з 2007 года. Дэбютная гульня адбылася 6 чэрвеня супраць зборнай Калумбіі. Андухар адгуляў «на нуль» і Аргенціна атрымала хатнюю перамогу з лікам 1:0.

Дасягненні «Эстудыянтэс»: Чэмпіён Аргенціны: 2006(а) Уладальнік Кубка Лібертадорэс: 2009

«Напалі»: Уладальнік Суперкубка Італіі: 2014

Крыніцы

Спасылкі Статыстыка на сайце FIFA

Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Аргенціны Катэгорыя:Ігракі зборнай Аргенціны па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Уракан Буэнас-Айрэс Катэгорыя:Ігракі ФК Палерма Катэгорыя:Ігракі ФК Эстудыянтэс Катэгорыя:Ігракі ФК Катанія Катэгорыя:Ігракі ФК Напалі