Акакій Харава (; —) — грузінскі акцёр. Народны артыст СССР (1936). Лаўрэат пяці Сталінскіх прэмій (1941, 1943, 1946, 1946, 1951). Кавалер двух ордэнаў Леніна (1945, 1950).

Біяграфія Нарадзіўся 17 (29) красавіка 1895 года ў сяле Ачхамуры (цяпер у Чхароцкускім муніцыпалітэце, край Самегрэла — Зема-Сванеці, Грузія). У 1915 годзе скончыў Кутаіскую класічную мужчынскую гімназію. У 1915—1917 гадах вучыўся на медыцынскім факультэце Кіеўскага ўніверсітэта. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі вярнуўся ў Грузію.

У 1917—1919 гадах працаваў у Нова-Сенакскім павятовым харчовым камітэце, быў добраахвотнікам Нова-Сенакскага атрада па абароне Батумі ад турак. У 1919—1920 гадах працягнуў адукацыю на медыцынскім факультэце Тбіліскага ўніверсітэта, працаваў у жыллёвым і будаўнічым аддзелах Тбіліскай гарадской управы. У 1919—1921 гадах удзельнічаў у спектаклях Цэнтральнага рабочага клуба, Народнага дома імя К. Зубалава ў Тыфлісе (кіраўнік Ш. Дадыяні).

У 1921—1922 гадах працаваў карэктарам газеты «Сопліс муша» і «Муша» ў Тыфлісе. У 1922—1923 гадах вучыўся ў Тыфліскай драматычнай студыі А. Пагавы.

У 1923 годзе дэбютаваў у трупе Тыфліскага драматычнага тэатра імя Ш. Руставелі. У 1936—1949 гадах — мастацкі кіраўнік, у 1949—1955 гадах — дырэктар тэатра.

На яго творчасць вялікі ўплыў аказаў К. Марджанішвілі. У 1926—1935 гадах працаваў пад кіраўніцтвам А. Ахметэлі. Выступаў у якасці рэжысёра. З 1924 года здымаўся ў кіно.

У 1934—1936 гадах навучаў групу чачэнскіх артыстаў, якія пасля працавалі ў Чачэнскім дзяржаўным драматычным тэатры імя Х. Нурадылава (Грозны). З 1939 па 1972 год вёў педагагічную працу ў Тбіліскім тэатральным інстытуце імя Ш. Руставелі. З 1939 па 1949 год — дырэктар інстытута, з 1947 года — прафесар.

Катэгорыя:Акцёры СССР Катэгорыя:Акцёры Грузіі Катэгорыя:Акцёры XX стагоддзя Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры СССР Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры Грузіі Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры XX стагоддзя Катэгорыя:Тэатральныя педагогі СССР Катэгорыя:Тэатральныя педагогі Грузіі Катэгорыя:Тэатральныя педагогі XX стагоддзя Катэгорыя:Рэктары Катэгорыя:Грамадскія дзеячы СССР Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Грузіі Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання