Аляксандр Анатольевіч Друкт (, — ) — беларускі музыказнавец, кампазітар. Кандыдат мастацтвазнаўства (1978).
Біяграфія Скончыў у 1972 годзе Беларускую кансерваторыю, выкладаў у ёй.
Член Беларускага саюза кампазітараў з 1978 года, член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1978 года.
Навуковая дзейнасць і творчасць Даследаваў праблемы натуральна-ладавай гармоніі, ладаўтварэння ў сучаснай музыцы, класічнай паліфаніі, пытанні нацыянальнага музычнага працэсу. Набыў вядомасць як музычны крытык.
Сярод музычных твораў: вакальны цыкл «Вясновыя песні» на народныя тэксты (1972), «Званы» (1978) і «Вяснянка» (1982) для аркестра народных інструментаў, квінтэт (1982), «Гарэзлівыя прыпеўкі» для 2 цымбалаў, фартэпіяна і ўдарных (1983), «Балбатухі» для 2 , фартэпіяна і ўдарных (1987), вакальная сатыра «Аб трох набобах» на вершы М. Агніўцава (1988) і інш.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Кандыдаты мастацтвазнаўства Катэгорыя:Музыказнаўцы Беларусі Катэгорыя:Кампазітары XX стагоддзя Катэгорыя:Кампазітары Беларусі Катэгорыя:Музычныя крытыкі Беларусі Катэгорыя:Кампазітары СССР Катэгорыя:Музыказнаўцы СССР Катэгорыя:Музычныя крытыкі СССР