міні|400px|Дубляж у Еўропе: Дубля́ж ( — падваенне) — дубліраванне кінафільмаў, стварэнне новай ідэнтычнай арыгіналу фанаграмы фільма на іншай мове. Складаецца з 2 стадый: стварэння тэксту фільма і ўвасаблення тэксту пры рабоце рэжысёра з акцёрамі ў час моўнай таніроўкі. Пераклад дыялогаў пры дубляжы павінен быць дакладным па сэнсе і адпавядаць складавай артыкуляцыі акцёраў на экране.
Беларусь Савецкая школа дубляжу пачала развівацца з 1935 года. На кінастудыі «Беларусьфільм» некаторыя фільмы здымаліся на беларускай мове, а потым дубліраваліся на рускую (напрыклад, фільмы-спектаклі 1950-х гг., кінафільм «Чужая бацькаўшчына», рэж. В. Рыбараў, 1983, і інш.).
Большасць фільмаў знята на рускай мове і частка з іх дубліравана на беларускую («Вянок санетаў», рэж. В. Рубінчык, 1976; «Людзі на балоце», «Подых навальніцы», абодва 1982, рэж. В. Тураў, і інш.).
Дубляж на беларускую мову замежных кінафільмаў атрымаў шырокае распаўсюджанне ў канцы 2010-х — 2020-х гадах у сувязі з ростам нацыянальнай свядомасці. Першапраходцам у 2016 годзе стаў праект «Беларускія ўікэнды» кампаніі «Кінаконг» пры падтрымцы Velcom (А1). Колькасць наведвальнікаў кінапаказаў беларускамоўных фільмаў у кінатэатрах у рамках праекта склала больш за 50 тысяч чалавек. Станам на 2022 год акрамя «Кінаконга», чый дубляж фільмаў даступны на стрымінгавым рэсурсе VOKA, дзейнічаў праект «Гаварун» Хочаце на роднай мове? Вось пяць рэсурсаў, дзе можна паглядзець кіно па-беларуску. 31.07.2022 // Наша Ніва.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Тэлебачанне Катэгорыя:Відэа Катэгорыя:Гуказапіс