альт=Віяла з берлінскім лазуркам|thumb|Берлінскі лазурак у віяле Берлінскі лазурак (жалезны лазурак, прускі сіні, парыжскі лазурак, прускі лазурак, гамбургская сінь, нойблау) — сіні пігмент, сумесь гексацыянафератаў (II) ад KFe[Fe(CN)6] да Fe4[Fe(CN)6]3. Турнбулева сінь, якую атрымліваюць іншымі спосабамі і для якой варта б чакаць формулы Fe3[Fe(CN)6]2, у рэчаіснасці з'яўляецца той жа сумессю рэчываў.
Гісторыя і паходжанне назвы Дакладная дата атрымання берлінскага лазурку невядомая. Паводле найбольш распаўсюджанай версіі, яна была атрымана ў пачатку XVIII стагоддзя (1706Bartoll J. The early use of Prussian blue in paintings // 9th International Conference on NDT of Art, Jerusalem Israel, 25-30 May 2008 .) у Берліне фарбавальшчыкам Дысбахам. У некаторых крыніцах яго называюць Ёганам Якабам Дысбахам ()Kerrn aller Fridrichs=Städtschen Begebenheiten Manuskript, Berlin, 1730 (Berlin, Staatsbibliothek zu Berlin — Preußischer Kulturbesitz, Handschriftenabteilung, Ms. Boruss. quart. 124).
Па версіі, апублікаванай у 1731 годзе ўрачом і хімікам Шталем, ключавую ролю ў вынаходстве і прасоўванні на рынак берлінскага лазурку, нароўні з Дысбахам, адыграў Ёган Конрад Дыпель — нямецкі ўрач, алхімік і авантурыст. Паводле адной версіі, Дысбах проста стварыў новы пігмент, калі працаваў у лабараторыі Дыпеля ў БерлінеKraft, Alexander (2008). «On the Discovery and History of Prussian Blue» (PDF) . Bull. Hist. Chem. 33 (2): 61-67.. Паводле іншай, якую выкладае сучасны французскі гісторык Мішэль Пастуро, Дысбах, аптэкар і гандляр фарбамі, купіў у Дыпеля няякасны паташ, які выкарыстоўваецца для асаджэння настою кашанілі. Паташ, прададзены Дыпелем, ужо быў раней выкарыстаны ім для ачысткі касцянога масла, у выніку чаго замест звыклага чырвонага ў Дысбаха атрымаўся цудоўны сіні асадак. Дысбах звярнуўся да Дыпеля з пытаннямі, а ўжо той наладзіў вытворчасць новага пігменту і дзесяць гадоў хаваў яго састаў, дзякуючы чаму нажыў багаццеМишель Пастуро. «История цвета: Синий». Москва. Новое литературное обозрение. 2017 год. У 1724 годзе рэцэпт раскрыў і апублікаваў англійскі хімік Джон Вудварт (англ.)Lowengard, Sarah (2008) Глава 23: Prussian Blue у кнізе: Creation of Color in Eighteenth-Century Europe. New York, New York: Columbia University Press. ISBN 0231124546., пасля чаго берлінскі лазурак стаў вырабляцца па ўсёй Еўропе.
Інтэнсіўны ярка-сіні колер злучэння і месца атрымання далі пачатак назве. З сучаснага пункта гледжання, атрыманне берлінскага лазурку складалася ў асаджэнні гексацыянаферату(II) жалеза(II) шляхам дадання да «жоўтай крывянай солі» солей жалеза (II) (напрыклад, «жалезнага купарваса») і наступнага акіслення да гексацыянаферату(II) жалеза(III). Можна было абыйсціся і без акіслення, калі адразу дадаваць да «жоўтай крывянай солі» солі жалеза(III).
Іншыя трывіяльныя назвы гэтага злучэння («жалезны лазурак», «прускі сіні», «парыжскі лазурак», «прускі лазурак», «гамбургская сінь») таксама паходзяць ад яго прыгожага сіняга колеру.
Назва «турнбулева сінь» паходзіць ад назвы шатландскай фірмы «Артур і Турнбуль», якая ў канцы XVIII стагоддзя вырабляла фарбы. У іх сінтэзе да «чырвонай крывянай солі» дадавалі соль жалеза(II) (жалезны купарвас). Пры гэтым атрымлівалася злучэнне, вельмі падобнае да «берлінскага лазурку», такога ж прыгожага сіняга колеру, якое таксама існавала ў растваральнай і нерастваральнай формах. Канчаткова той факт, што «берлінскі лазурак» і «турнбулева сінь» — гэта адно і тое ж рэчыва, быў усталяваны толькі ў XX стагоддзі, калі ў 1928 годзе былі вымераны магнітныя моманты гэтых злучэнняў, а ў 1936 годзе атрыманы іх рэнтгенаграмы.
Пад назвай «парыжскі лазурак» пэўны час прапанавоўся ачышчаны «берлінскі лазурак».
Літаратура
Спасылкі
Факты пра Prussian Blue на сайце CDC (Center for Disease Control and Prevention) Questions and Answers on Prussian Blue на сайце Food and Drug Administration
Катэгорыя:Фатаграфічныя працэсы Катэгорыя:Пігменты Катэгорыя:Фарбавальнікі Катэгорыя:1704 год у навуцы Катэгорыя:Злучэнні калію Катэгорыя:Злучэнні азоту Катэгорыя:Злучэнні жалеза Катэгорыя:Метаболікі