Станіслаў Ста́шыц (; — ) — польскі філосаф, публіцыст, грамадскі і дзяржаўны дзеяч, географ, геолаг, гісторык, перакладчык, каталіцкі святар, мецэнат. Адзін з заснавальнікаў Дзяржаўнага ўніверсітэта сельскай гаспадаркі ў Варшаве (Szkoła Główna Gospodarstwa Wiejskiego SGGW)Варшавский сельскохозяйственный университет SGGW.
Біяграфія Нарадзіўся ў Піле. Сын мэра горада. У 1774—1778 гадах вучыўся ў калегіуме езуітаў у Познані. З 1781 года настаўнік дзяцей польскага дзяржаўнага дзеяча А. Замойскага, падарожнічаў з імі па Еўропе, наведваў курсы ў Лейпцыгскім і Гётынгенскім універсітэтах. З 1799 года ксёндз. У 1800-х гадах займаўся навукай, падарожнічаў па Еўропе. У 1807—1812 гадах працаваў у Адукацыйнай палаце Варшаўскага герцагства, у 1810—1812 гадах — член Дзяржаўнага савета. У 1815—1816 гадах міністр адукацыі Царства Польскага, у 1816—1824 гадах — кіраўнік Дэпартамента прамысловасці і рамёстваў.
Адзін з заснавальнікаў Варшаўскага ўніверсітэта сельскай гаспадаркі (1816), горнай школы ў Кельцах і інш. Заснавальнік (1800) і старшыня (з 1808 года) Таварыства сяброў навук, ініцыятар будаўніцтва яго штаб-кватэры (т. зв. палац Сташыца ў Варшаве, 1820—1823). У 1816 годзе заснаваў у Грубешаве сялянскае таварыства і перадаў яму ў вечнае карыстанне свае землі.
Унёс значны ўклад у развіццё навукі, асветы, горнай і металургічнай прамысловасці Царства Польскага. Аўтар антыпрыгонніцкай публіцыстыкі. Адзін з буйнейшых дзеячаў польскага Асветніцтва.
Сярод твораў: «Заўвагі аб жыцці Яна Замойскага» (Uwagi nad życiem Jana Zamoyskiego, 1787), «Папярэджанні Польшчы» (Przestrogi dla Polski, 1790), «Аб арфаграфіі» (O ortografii, 1814), «Аб земляробстве Карпат і іншых гор і раўнін Польшчы» (O ziemiorodztwie Karpatów i innych gór i równin Polski, 1815), паэма «Род чалавечы» (Ród Ludzki, 1819—1820) і інш.
Памяць
У гонар Станіслава Сташыца названы вуліцы ў шэрагу гарадоў Польшчы, навучальныя ўстановы (у тым ліку Горна-металургічная акадэмія ў Кракаве, агульнаадукацыйны ліцэй у Лодзі), гара на востраве Заходні Шпіцберген. Помнікі пастаўлены ў гарадах Цехацінак, Чэнстахова, Дамброва Гурніча, Грубешаў, Кельцы, Лодзь, Познань, Варшава і інш.
У 1992 годзе была выпушчана калекцыйная манета наміналам 200 000 злотых з выявай Станіслава СташыцаJanusz Parchimowicz: Katalog monet polskich obiegowych i kolekcjonerskich od 1916. — Szczecin: Nefryt, 1995, s. 196. — ISBN 83-902670-1-2.. У 1993 годзе выпушчана ў абарачэнне банкнота наміналам 50 000 злотых з яго выявайВ мире монет To już 20 lat. Pamiętasz jeszcze stare banknoty? .
У горадзе Піла ў доме Станіслава Сташыца дзейнічае музейПила // Музей истории Кронштадта . Жыццю і дзейнасці Станіслава Сташыца прысвечаны шэраг публікацый.
Крыніцы
Літаратура
Советская историческая энциклопедия. В 16 томах. — М.: Советская энциклопедия. 1973—1982. Том 13. СЛАВЯНОВЕДЕНИЕ — СЯ ЧЕН. 1971.
Спасылкі
Muzeum Stanisława Staszica w Pile Michał Wieczorek Польские философы, изменившие наше мышление // Culture.pl Станислав Сташиц // Филологический проект «Славянство — форум славянских культур»
Катэгорыя:Постаці Царства Польскага Катэгорыя:Постаці польскага каталіцтва Катэгорыя:Пісьменнікі Польшчы Катэгорыя:Польскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Гісторыкі Польшчы Катэгорыя:Географы Польшчы Катэгорыя:Геолагі Польшчы Катэгорыя:Філосафы Польшчы Катэгорыя:Панславісты Катэгорыя:Мецэнаты Катэгорыя:Асобы на банкнотах Катэгорыя:Эпоха Асветніцтва