Ілона Зянюк (нар. ) — беларуская футбалістка, паўабаронца. Выступала ў нацыянальнай зборнай Беларусі U-15, U-17 і U-19.

Клубная кар’ера Футболам пачала займацца ў адной са спартовых школаў Ліды. У 15 гадоў яе ўзялі ў каманду «Вікторыя» (Воранава). Там яе заўважыў трэнер каманды «Ніва-Белкард» (Гродна) і паклікаў гуляць у дублёрскім складзе.

Падчас гульні ў Мінску на яе звярнуў увагу трэнер моладзевай зборнай U-15. Там яна прайшла адбор і пачала гуляць. Пазней трапіла ў U-17, потым у U-19. Паралельна выступала за «Белкард» — і вучылася ў політэхнічным каледжы.

У 18 гадоў яна пайшла з футболу праз доўгае аднаўленне пасля траўмы калена.

Крыніцы

Спасылкі «Спачатку смяюцца, а потым просяць нумар». Пагаварылі з адзінай дзяўчынай, якая гуляла на Кубку Івуліна

Катэгорыя:Футбалісткі Беларусі Катэгорыя:Ігракі ЖФК Вікторыя Воранава Катэгорыя:Ігракі ЖФК Ніва-Белкард Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па футболе