Кесавагорскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Цвярской вобласці Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Кесава Гара.

Геаграфія Кесавагорскі раён мяжуе з Санкоўскім, Кашынскім і Бежацкім раёнамі, а таксама з Яраслаўскай вобласцю. Плошча раёна складае 962,22 км². Найменшы сярод усіх раёнаў вобласці.

Гісторыя Кесавагорскі раён быў утвораны 12 ліпеня 1929 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР у складзе Маскоўскай вобласці. 29 студзеня 1935 года быў перададзены ў склад Калінінскай вобласці, як на той час называлася Цвярская вобласць.

Спасылкі

Сайт раённай адміністрацыі

Катэгорыя:Раёны Цвярской вобласці