Каля́зінскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Цвярской вобласці Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца горад Калязін.
Геаграфія Калязінскі раён мяжуе з Кашынскім і Кімрскім раёнамі, а таксама з Яраслаўскай і Маскоўскай абласцямі. Плошча раёна складае 1671,05 км².
Гісторыя Калязінскі раён быў утвораны 12 ліпеня 1929 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР у складзе Маскоўскай вобласці. У 1935 годзе быў перададзены ў склад Калінінскай вобласці, як на той час называлася Цвярская вобласць.
Спасылкі
Сайт раённай адміністрацыі
Катэгорыя:Раёны Цвярской вобласці