Селіжа́раўскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай частцы Цвярской вобласці Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца пасёлак гарадскога тыпу Селіжарава.

Геаграфія Селіжараўскі раён мяжуе з Асташкаўскім, Куўшынаўскім, Старыцкім, Ржэўскім, Аленінскім, Нялідаўскім, Андрэапальскім і Пенаўскім раёнамі. Плошча раёна складае 3098,4 км².

Гісторыя Селіжараўскі раён быў утвораны ў 1929 годзе ў адпаведнасці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР у складзе Заходняй вобласці. 29 студзеня 1935 года быў перададзены ў склад Калінінскай вобласці, як на той час называлася Цвярская вобласць.

Спасылкі

Сайт раённай адміністрацыі

Катэгорыя:Раёны Цвярской вобласці