Выдавецтва «Гутэнберг» — прыватнае беларускае выдавецтва ў Польшчы, заснаванае ў 2023 годзе.

Гісторыя Выдавецтва было заснавана ў 2023 годзе ў Кракаве беларусамі, што вымушана пакінулі радзіму.

Першымі выданнямі выдавецтва сталі адрыўны каляндар-слоўнічак «Мова вольных: 365 родных слоў» (365 беларускіх слоў з перакладам на ўкраінскую, польскую і англійскую), пазл «Бітва пад Воршай 1514» (на 1000 элементаў) і «Беларускі народны соннік» (укладзены Алінай Высоцкай).

У красавіку 2023 года выдавецтва ўпершыню прыняло ўдзел у кніжным кірмашы, у Беластоку на беларускім павільёне.

У лютым 2026 года па рашэнні КДБ выдавецтва «Гутэнберг» дадалі ў пералік экстрэмісцкіх фарміраванняў.

Кірункі дзейнасці

Асноўныя кірункі дзейнасці — выданне навуковых, навукова-папулярных, даведкавых і мастацкіх кніг, настольных гульняў, стварэнне факсіміле мапаў і гравюр, выраб сувенірнай прадукцыі і прадметаў аздаблення інтэр’еру.

Выдавецтва першым пачало пазначаць сваю прадукцыю знакам «No AI content inside» («Без ужыцця штучнага інтэлекту»). Знак быў прапанаваны адным з аўтараў выдавецтва (псеўданім Эліяш Барт).

Спасылкі Афіцыйны сайт выдавецтва

Катэгорыя:Выдавецтвы Польшчы Катэгорыя:Кампаніі Кракава Катэгорыя:Беларусы ў Кракаве Катэгорыя:2023 год у Польшчы Катэгорыя:Беларускія выдавецтвы ў замежжы