Аляксандр Барысавіч Сто́лпер (; — ) — савецкі кінарэжысёр, сцэнарыст, педагог, Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1964)Столпер Александр Борисович // КИНО-ТЕАТР.Ру , Народны артыст РСФСР (1969), Народны артыст СССР (1977).
Біяграфія Нарадзіўся ў Дзвінску (сучасны горад Даўгаўпілс у Латвіі). З 1923 года працаваў у газетах «Крестьянская газета» і «Московская деревня». У 1923—1925 гадах вучыўся ў кінамайстэрні Льва Куляшова, у 1925—1927 гадах — на акцёрскім факультэце Пралеткульта ў Маскве, працаваў у сцэнарнай майстэрні кінастудыі «Межрабпом». З 1927 года рэжысёр і сцэнарыст кінастудыі «Саюзкіно». У 1938 годзе скончыў рэжысёрскі факультэт УДІКа (майстэрня Сяргея Эйзенштэйна). Выкладаў у УДІКу з 1964 года. З 1971 года прафесар кафедры рэжысуры. Таксама выкладаў на Вышэйшых курсах сцэнарыстаў і рэжысёраў і быў старшынёй Савета рэжысёрскага аддзяленняСайт ВКСР .
Памёр А. Б. Столпер 11 студзеня 1979 года ў Маскве. Пахаваны на Увядзенскіх могілках.
Творчасць Дэбютаваў як рэжысёр агітацыйным кароткаметражным фільмам «Простая гісторыя» (1930) і поўнаметражным фільмам «Чатыры візіты Самуэля Вульфа» (1934). У 1931 годзе разам з У. М. Экам і Р. В. Янушкевіч напісаў сцэнарый фільма «Пуцёўка ў жыццё». У гады Вялікай Айчыннай вайны разам з Б. Івановым паставіў фільмы па творах Канстанціна Сіманава «Хлопец з нашага двара» (1942), «Чакай мяне» (1943), а таксама фільм «Дні і ночы» (1945). Сярод іншых пастановак «Закон жыцця» (разам з Б. Івановым, 1940), «Аповесць пра сапраўднага чалавека» (паводле Б. Палявога, 1948), «Далёка ад Масквы» (паводле В. Ажаева, 1950), «Цяжкае шчасце», (паводле Ю. Нагібіна, 1958), «Жывыя і мёртвыя» (1964), «Адплата» (1969), «Адхіленне — нуль» (1978) і інш.
Аўтар і сааўтар сцэнарыяў шэрагу фільмаў.
Узнагароды і званні Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1964). Народны артыст РСФСР (1969). Народны артыст СССР (1977). Сталінская прэмія першай ступені (1951), за фільм «Далёка ад Масквы». Сталінская прэмія другой ступені (1949), за фільм «Аповесць пра сапраўднага чалавека». Дзяржаўная прэмія РСФСР імя братоў Васільевых (1966, за фільм «Жывыя і мёртвыя»). 2 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга. Ордэн «Знак Пашаны» (1944). Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.». Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна». Медаль «У памяць 800-годдзя Масквы». Галоўны прыз Усесаюзнага кінафестывалю (за фільм «Жывыя і мёртвыя», Ленінград, 1964). Дыплом Міжнароднага кінафестывалю ў Акапулька (1964). Галоўны прыз Міжнароднага кінафестывалю ў Карлавых Варах (1964).
Літаратура
Кино: Энциклопедический словарь / Гл. ред. С. И. Юткевич; Редкол.: Ю. С. Афанасьев, В. Е. Баскаков, И. В. Вайсфельд и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — 640 с., 96 л. ил.
Спасылкі Столпер Александр Борисович // КИНО-ТЕАТР.Ру Столпер Александр Борисович // Кинокопилка Столпер Александр Борисович // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru Столпер Александр Борисович // Онлайн-кинотеатр «Мосфильма»
Катэгорыя:Кінарэжысёры СССР Катэгорыя:Кінарэжысёры XX стагоддзя Катэгорыя:Кінарэжысёры Расіі Катэгорыя:Сцэнарысты СССР Катэгорыя:Сцэнарысты XX стагоддзя Катэгорыя:Сцэнарысты Расіі Катэгорыя:Тэатральныя педагогі СССР Катэгорыя:Тэатральныя педагогі XX стагоддзя Катэгорыя:Тэатральныя педагогі Расіі Катэгорыя:Члены Саюза кінематаграфістаў СССР