Рым () — колішняя правінцыя ў Італіі, у вобласці Лацыа. Большую частку правінцыі складала Рымская агламерацыя, хоць асобныя яе часткі, асабліва на поўначы, захопліваюць сельскагаспадарчыя землі.

Насельніцтва правінцыі на май 2009 года складала 4 148 913 чалавек. Правінцыя падзялялася на 121 камуну.

Паводле Латэранскіх пагадненняў 1929 года на тэрыторыі правінцыі была створана дзяржава Ватыкан.

У 2015 годзе замест правінцыі была ўтворана новая тэрытарыяльная адзінка метрапольны горад Рым-сталіца.

Геаграфія Правінцыя межавала з поўначы з правінцыямі Вітэрба і Рыеці, на ўсходзе — з вобласцю Абруца (правінцыя Аквіла) і правінцыяй Фразінонэ, на поўдні — з правінцыяй Лаціна, на захадзе з Тырэнскім морам. Правінцыя займала прыблізна траціну тэрыторыі Лацыа.

Палітыка Правінцыя кіравалася правінцыйным саветам Рыма, які складаўся з 45 членаў. Прэзідэнт правінцыі Рыма выбіраўся народам з 1993 года раз на 5 гадоў і дапамагаў органам выканаўчай улады, правінцыйнай выканаўчай улады.

Спасылкі

Катэгорыя:Правінцыі Лацыа Катэгорыя:З’явіліся ў 1870 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 2014 годзе