Медыцынскі факультэт БДУ — колішні факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які існаваў у 1921—1930 гадах. Рэарганізаваны ў самастойны Менскі медыцынскі інстытут.

Гісторыя

Перадумовы Пасля нацыянальна-вызваленчага паўстання 1830—1831 гадоў расійскія ўлады ліквідавалі ўсе вышэйшыя навучальныя ўстановы на тэрыторыі Беларусі, дзе існавалі шматлікія дэмакратычныя гурткі і таварыствы, а студэнты і выкладчыкі адзначаліся нізкай з пункту гледжання ўладаў ступенню лаяльнасці. Не стаў выключэннем і Віленскі ўніверсітэт, які ў 1832 годзе быў закрыты, а яго медыцынскі факультэт ператвораны ў Віленскую медыка-хірургічную акадэмію, якую праз 10 гадоў таксама закрыліТурук, Ф. Университетская летопись / Ф. Турук // Труды Белорусского Государственного Университета в Минске. — 1922. — № 1. — С. 175—207. .

Беларусь пазбавілі адзінага цэнтра развіцця вышэйшай медыцынскай адукацыі. Вынікі гэтай палітыкі амаль на 80 гадоў уперад прадвызначылі, што лекары, якія паходзілі з Беларусі і практыкавалі на яе тэрыторыі, вучыліся ў Дэрпце, Казані, Кіеве, Маскве, Пецярбургу, а таксама ў Аўстрыі, Польшчы, Германіі, Швейцарыі.

На мяжы XIX і ХХ стагоддзяў ідэю развіцця вышэйшай медыцынскай адукацыі ў Беларусі актыўна прасоўвалі згуртаванні мясцовых дактароў — Мінскае, Магілёўскае і Віцебскае лекарскія таварыствы, аднак да ўсталявання савецкай улады гэта ідэя не атрымала практычнага ўвасабленняКрючок, Г. Р. К истории основания Минского медицинского института / Г. Р. Крючок, Е. И. Шишко // Научная сессия, посвященная 35-летию института (1921—1956): тезисы докладов / М-во здравоохранения БССР. Минский гос. мед. ин-т. — Минск: [б. и.], 1956. — С. 140—142.. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года савецкія ўлады надавалі вялікую ўвагу развіццю адукацыі і вылучалі сродкі ў тым ліку на нацыянальныя праекты навучальных устаноў.

У прыватнасці, на тэрыторыі Беларусі абмяркоўвалася ідэя адкрыцця паўнавартаснага ўніверсітэта з абавязковым медыцынскім факультэтам, але наступныя баявыя дзеянні і германская акупацыя не дазволілі яе ажыццявіць. Аднак нават падчас нямецкай акупацыі Беларусі выбітныя навукоўцы акадэмік Я. Карскі і прафесар М. Доўнар-Запольскі прасоўвалі ўласныя праекты стварэння беларускага ўніверсітэта, і паводле абедзвюх праграм у складзе будучай вышэйшай навучальнай установы (ВНУ) абавязкова прысутнічаў медыцынскі факультэтПічэта, У. І. Пытаньне аб вышэйшай школе на Беларусі ў мінулым / У. І. Пічэта. — Менск: [б. в.], 1928. — 19 с..

Рэалізаваць ідэю адкрыцця беларускай ВНУ ў Менску ў той час не атрымалася. Праект не быў забыты, да яго звярнуліся пасля адыходу нямецкіх войск падчас станаўлення Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі (ССРБ) у пачатку 1919 года. Праз наступствы ваеннай мабілізацыі і акупацыі ў Беларусі востра не хапала кваліфікаваных лекарскіх кадраў, таму паўстала пытанне аб неабходнасці неадкладнай арганізацыі вышэйшай медыцынскай адукацыі.

Падрыхтоўка да стварэння Савет народных камісараў РСФСР 21 студзеня 1919 года выдаў дэкрэт аб адкрыцці ўніверсітэтаў у Астрахані, Кастраме, Самары, Смаленску, Тамбове і Яраслаўлі. У той жа дзень старшыня Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі З. Жылуновіч атрымаў тэлеграму, у якой наркамат асветы РСФСР даручаў дэкану матэматычнага факультэта Ніжагародскага педагагічнага ўніверсітэта прафесару І. Брайцаву, які паходзіў з Магілёўскай губерні, распачаць арганізацыю ўніверсітэта ў Менску з шасцю факультэтамі: матэматычным, прыродазнаўчым, агранамічным, літаратурна-мастацкім, сацыяльна-гістарычным і медыцынскімНацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (НАРБ). — Ф. 4. Воп. 1. Спр. 121. арк. 15.. 25 лютага 1919 года Цэнтральны выканаўчы камітэт (ЦВК) ССРБ выдаў дэкрэт аб адкрыцці ў Менску Дзяржаўнага ўніверсітэта, на што быў вылучаны 1 млн рублёўДекрет Центрального Исполнительного Комитета Рабочих, Крестьянских и Солдатских Депутатов С. С. Р. Белоруссии от 25 февраля 1919 г. // Звезда. — 1919. — 1 марта. — С. 4..

Былі створаны дзве камісіі — Менская (пры Менскім губернскім камісарыяце асветы) і Маскоўская (пры Народным камісарыяце асветы РСФСР). Роля апошняй — арганізацыйна і матэрыяльна падтрымаць праект, бо спустошаная войнамі і рэвалюцыйнай разрухай Беларусь не была ў стане самастойна акумуляваць неабходныя рэсурсыНАРБ. — Ф. 4. Воп. 1. Спр. 131. Арк. 1, 3-4.. Адкрыццё ўніверсітэта мусіла быць здзейснена 1 траўня 1919 года, аднак праз імклівае наступленне польскіх войскаў, якія да жніўня 1919 года занялі большую частку тэрыторыі Беларусі, і непаразуменне паміж Менскай і Маскоўскай камісіямі гэтага не адбылося.

Дзейнасць па стварэнні Беларускага ўніверсітэта аднавілася толькі з наступленнем савецкіх войск улетку 1920 года. 7 жніўня 1920 года мандат упаўнаважанага па справах арганізацыі ўніверсітэта ў Менску атрымаў загадчык Аддзела аховы здароўя Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта ССРБ С. Камінскі, які курыраваў стварэнне менавіта медыцынскага факультэтаНАРБ. — Ф. 8. Воп. 1. Спр. 25, арк. 19..

Менская і Маскоўская падрыхтоўчыя камісіі падбіралі кандыдатуры прафесараў для ўзначальвання кафедраў. Для працы на медфаку былі запрошаны вучоныя з Масквы, Петраграда, Кіева, Смаленска, Казані і іншых гарадоў. Паводле ўспамінаў вядомага неўрапатолага М. Кроля, які атрымаў запрашэнне ўвайсці ў склад Маскоўскай камісіі ў жніўні 1920 года, найбольш актыўны ўдзел у працы камісій прыняў прафесар Л. Мінор, якога М. Кроль назваў «духоўным бацькам» медфака БДУКроль, М. Б. Першыя крокі па арганізацыі мэдфаку Б. Дз. У. (Успаміны) / М. Б. Кроль // Беларускі дзяржаўны універсітэт, 1921—1927: Да 10-й гадавіны Кастрычнікавай рэвалюцыі. — Мінск: [б. в.], 1927. — С. 47-51..

Адкрыццю медыцынскага факультэта і БДУ перашкаджалі татальны дэфіцыт, беднасць і разбурэнні ў пасляваеннай Беларусі. М. Кроль, які прыбыў у Менск у складзе камісіі па арганізацыі БДУ ў канцы снежня 1920 года, згадваў:

Акрамя таго, адсутнасць яснасці наконт меж Беларусі ва ўмовах фармальнага працягу польска-савецкай вайны абумовіла пастаяннае адкладанне пытання аб адкрыцці ўніверсітэта.

Пасля ад’езду чарговай дэлегацыі Маскоўскай камісіі ў студзені 1921 года выявіліся складанасці не толькі матэрыяльнага і арганізацыйнага, але і палітычнага характару — у Народным камісарыяце асветы РСФСР з’явілася прапанова не адкрываць медыцынскі факультэт у Менску, а пашырыць адпаведны ва ўніверсітэце ў СмаленскуШишко, Е. И. Минский ордена Трудового Красного Знамени государственный медицинский институт: (к 70-летию) / Е. И. Шишко, А. А. Ключарев, А. И. Курбако. — Минск : Вышэйшая школа, 1991. — 192 с.. Асобныя арганізатары і нават наркамат асветы ССРБ звярталіся да чыноўнікаў з апарату кіравання РСФСР за пратэкцыяй. Так, Народны камісарыят асветы ССРБ звярнуўся да ўплывовага намесніка наркама аховы здароўя РСФСР З. Салаўёва (ураджэнца Гродна) з лістом, у якім абгрунтоўвалася неабходнасць захавання пры БДУ медыцынскага факультэта. Аўтары гаварылі аб ідэалагічнай значнасці адкрыцця факультэта ва ўмовах раздзялення беларускага народа пасля Рыжскага міру :

У пачатку студзеня 1921 года пытанне аб адкрыцці медфака было вырашана станоўча. На нарадах Маскоўскай камісіі па арганізацыі БДУ 22 і 29 сакавіка 1921 года прынялі вучэбныя планы медфака, распрацаваныя лекарамі і выкладчыкамі М. Кролем, Л. Мінорам і П. Карузіным пры ўдзеле М. Давыдава. Першыя навучальныя планы БДУ былі вельмі простымі — указвалася толькі дысцыпліна і агульная колькасць гадзін на яе выкладанне ў кожным трыместры. Навучальны план медфака быў разлічаны на пяць гадоў, ці 13 трыместраў: шэсць трыместраў для асноўнага (малодшага) аддзялення і сем — для старшага. Аналіз навучальных дысцыплін, якія выкладаліся на медыцынскім факультэце, паказаў, што вялікая колькасць гадзін адводзілася на хірургію, хімію і анатомію. Значная ўвага надавалася прапедэўтыцы, гісталогіі з эмбрыялогіяй, а таксама нервовым хваробам .

Ва ўмовах катастрафічнага недахопу лекараў на месцах і звязанай з гэтым неабходнасці падрыхтоўкі перадусім спецыялістаў-практыкаў выключна тэарэтычныя курсы, накшталт грамадскай медыцыны і гісторыі медыцыны, чыталіся ў мінімальным памеры — чатыры і дзве гадзіны адпаведна. Але пры гэтым захоўвалася імкненне да належнага палітычнага выхавання — у навучальным плане медфака БДУ на «агульнаадукацыйныя палітычныя прадметы» было вылучана 19 гадзін — больш, чым на грамадскую медыцыну і гісторыю медыцыны разам Pantiouk, I. К вопросу о становлении высшего медицинского образования в Белорусском государственном университете / I. Pantiouk // Histotiae Scientiatum Baltica: XXII Baltic conference on the history of science / Vilnius — Kaunas, 5-6 october 2006 / comp. A. Andriusis. — Vilnius — Kaunas : [s. n.], 2006. — P. 102—103..

Першым крокам для арганізацыі медфака стаў пошук будынка, што ва ўмовах разбурэнняў цяжка было зрабіць. У выніку для асноўнага корпуса медфака выдзелілі будынак былой духоўнай семінарыі, для анатамічнага тэатра — паўразбуранае памяшканне фабрыкі «Вікторыя», профільныя кафедры былі размеркаваны па адпаведных клініках.

Аднак праз гаспадарчую разруху нават узгодненыя тэхнічныя пытанні не заўсёды станоўча рашаліся: падчас камандзіроўкі з Масквы ў Менск дэлегацыя Часовага праўлення БДУ (8-15 красавіка 1921 года) канстатавала, што намечаныя для БДУ будынкі былі заняты іншымі ўстановамі. Духоўная семінарыя, якая разглядалася як асноўнае памяшканне медфака, была перададзена вайсковаму ведамству, дзе быў адкрыты прыёмны пункт для польскіх ваеннапалонных, а будынак фабрыкі «Вікторыя» (будучы анатамічны тэатр) заняла слясарная майстэрняНАРБ. — Ф. 205. Воп. 1. Спр. 2, арк. 40-40 адв..

Для канчатковага вырашэння ўніверсітэцкага пытання 17 красавіка 1921 года правялі злучаную нараду прадстаўнікоў СНК ды ЦВК ССРБ, а таксама камісій і калегій па стварэнні БДУ. У выніку ўсе вызначаныя раней будынкі, у тым ліку тры бальніцы і былы Менскі вайсковы шпіталь, перадалі ўніверсітэту.

Фактычна 1921 год прайшоў пад знакам арганізацыі вучэбнага працэсу новага ўніверсітэта. Яшчэ ў студзені ва ўмовах недахопу кадраў урад ССРБ звярнуўся да навукоўцаў — ураджэнцаў Беларусі з заклікам прыняць удзел у арганізацыі ўніверсітэта ў Менску. Адным з першых адгукнуўся будучы дэкан медыцынскага факультэта БДУ М. Кроль. У студзені 1921 года да медыцынскага факультэта былі прыпісаны таксама неўрапатолаг прафесар Л. Мінор, хірург прафесар В. Брайцаў, анатам прафесар П. Карузін. Нягледзячы на новыя бальшавіцкія стандарты і мэты адукацыі, выкладчыцкія кадры першых медыцынскіх факультэтаў як Беларусі, так і іншых саюзных рэспублік складаліся з прадстаўнікоў расійскіх дарэвалюцыйных медыцынскіх школКаминский, С. Быть-ли университету в Минске / С. Каминский // Звезда. — 1921. — 27 января. — С. 2.

Адкрыццё факультэта Урачыстае адкрыццё ўніверсітэта адбылося 11 ліпеня 1921 года і было прымеркавана да гадавіны заняцця Чырвонай арміяй Менска. Але фактычна заняткі на медфаку пачаліся толькі 31 кастрычніка. Да гэтага часу актыўна вялася ўступная кампаніяНАРБ. — Ф. 205. Воп. 1. Спр. 1, арк. 86..

У межах ажыццяўлення культурнай рэвалюцыі савецкая адукацыйная палітыка заахвочвала атрыманне вышэйшай адукацыі прадстаўнікамі пралетарыяту дзеля стварэння новай інтэлігенцыі. 2 жніўня 1918 года СНК РСФСР прыняў «Пастанову аб пераважным прыёме ў вышэйшыя навуковыя ўстановы прадстаўнікоў пралетарыяту і бяднейшага сялянства», паводле якой студэнты з вышэйадзначаных пластоў насельніцтва атрымоўвалі значную перавагу пры залічэнні ў ВНУ (у тэксце дэкрэта літаральна вылучаліся «на першае месца») з абавязковым прызначэннем ім стыпендыі. Адначасова адмянялася і плата за навучанне ва ўсіх ВНУ. У 1921 годзе Народны камісар асветы ССРБ У. Ігнатоўскі адзначаўКрасный студент: Сборник Рабочего Факультета при Белорусском Государственном Университете. — Минск: [б. и.], 1922. — 60 с.:

Для адбору абітурыентаў на медфак БДУ былі выпрацаваны спецыяльныя правілы: узрост не меншы за 17 гадоў, адукацыя ў памеры працоўнага факультэта ці школы другой ступені і здача калёквіуму па матэматыцы, фізіцы і прыродазнаўстве.