Драдэдам (ад — «драп для дам» — адзін з лёгкіх відаў сукна, ваўняная тканіна палатнянага перапляцення з ворсам. Мела распаўсюджанне ў XIX стагоддзі, звычайна афарбоўвалася ў светлыя тоны з арнаментам у палоску. Выкарыстоўвалася для вырабу хустак, шаляў, накідак.
У культуры Драдэдамавая хустка ў рускай літаратуры часта згадваецца як знак беднасці. Зялёная драдэдамавая хустка фігуруе ў «Злачынстве і пакаранні». Гэтая хустка, якую носіць , падкрэслівае ахвярныя матывы дзяўчыны. Гэтай жа «агульнай», «фамільнай» хусткай накрываюцца дзеці, а Кацярына Іванаўна ў ёй выбягае на вуліцу пасля скандалу, зладжанага Лужыным, які абвінаваціў Соню ў крадзяжы. Сімвалічны і колер хусткі. А. Ю. Беражных піша наступнае: «З народнай сімволікі зялёны перайшоў у хрысціянскую як сімвал надзеі і жыцця, адсюль крыж Хрыстоў як сімвал надзеі і выратавання часта ўяўляецца зялёным».
У А. Ф. Пісемскага ў рамане «Тысяча душ» у апісанні абеду ў князя ёсць такія словы: «…два бедныя двараніны з загарэлымі тварамі і з жонкамі ў драдэдамавых хустках».
У М. Я. Салтыкова-Шчадрына ў рамане «»: «Уваходзіць тоненькая, абшарпаная старая, рабая, з папсаваным воспаю вокам. Апранутая бедна; на галаве павойнік, на плячах старая парудавелая драдэдамавая хустка».
Літаратура Драдедам. Словарь изобразительного искусства. — 2004—2009.
Писемский А. Ф. Тысяча душ: роман. — : Издательство художественной литературы, 1956. — С.174.
Катэгорыя:Сукно Катэгорыя:Варсаваныя тканіны