Гарадніца, Гарадзея, Гарадзейка — рака ў Беларусі, у Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці, левы прыток ракі Уша (басейн Нёмана).
Даўжыня ракі 11 км. Плошча вадазбору 24 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3 ‰. Пачынаецца на паўночны захад ад вёскі Малаеды, упадае ва Ушу на паўночны ўсход ад вёскі Ескавічы. Вадазбор на паўночных схілах Капыльскай грады. На працягу 9,1 км каналізаваная (ад паўночна-ўсходняй ускраіны вёскі Малаеды да вусця), У сярэдняй плыні прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў. У выніку меліярацыі вусцевая частка ракі атрымала новае рэчышча. У вярхоўі створана сажалка (плошча 0,16 км²).
Літаратура
— С. 559. Ліст карты N-35-101. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1982 г. Ліст карты N-35-102. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1982 г.
Катэгорыя:Прытокі Ушы (прыток Нёмана) Катэгорыя:Рэкі Нясвіжскага раёна