Сяргей Лабацэвіч (нар., ) — беларускі футбольны суддзя. З 2012 года працуе генеральным дырэктарам ТАА "Гандлёвы дом «Беларускія станкі». Кампанія базуецца ў Смаленску і з’яўляецца афіцыйным дылерам станкабудаўнічых заводаў Беларусі.

Клубная кар’ера Гуляў за «Лакаматыў-96» і «Оршу». Пасля ў канцы нулявых працаваў на Віцебскім станкабудаўнічым заводзе, балазе, дазваляла адукацыя, што атрымаў на механіка-тэхналагічным факультэце ВДТУ. Паралельна асвойваў судзейства — працаваў у ніжэйшых лігах. З 2016 года пачаў прыцягвацца да матчаў вышэйша лігі.

У 2022 годзе скончыў кар’еру арбітра. У выніку правёў 166 матчаў на нацыянальным узроўні (557 жоўтых картак, 30 чырвоных, 41 пенальці). Быў адзін матч зборных — у «Кубку развіцця» у 2016 годзе ён адпрацаваў сустрэчу Латвіі U-18 і Арменіі U-17..

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Футбольныя суддзі Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Орша Катэгорыя:Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта