255-ы партызанскі полк — савецкае партызанскае падраздзяленне, створанае ў лістападзе 1943 года на базе 255-га партызанскага атрада, сфарміраванага ў красавіку 1942 года з групы А. А. Бірукова і М. К. Марусава, якая дзейнічала з лістапада 1941 года, у ліпені 1942 года 255-ы атрад аб’яднаўся з Рагачоўскім атрадам, які дзейнічаў са жніўня 1941 года. Полк дзейнічаў на акупіраванай тэрыторыі Рагачоўскага, Жлобінскага, Быхаўскага, Клічаўскага, Крупскага раёнаў. 28 чэрвеня 1944 года полк (849 партызан, 3 батальёны) злучыўся з Чырвонай Арміяй. Партызану палка П. І. Кавалёву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Камандаванне Камандзір В. А. Мінайлаў
Камісары А. Н. Захарава В. У. Паўлаў
Начальнік штаба І. А. Ярымаў
Гісторыя Партызаны наносілі асноўныя ўдары на чыгуначных участках Быхаў — Жлобін, Жлобін — Бабруйск. У жніўні 1943 года падарвалі больш за 1 тысячу рэек. У студзені 1942, студзені, сакавіку, маі, ліпені, кастрычніку, лістападзе 1943, лютым і маі 1944 гадоў вялі баі з карнікамі. У ліпені 1942 — жніўні 1943 гадоў самастойна і ў складзе 8-й Рагачоўскай брыгады разграмілі каля 20 нямецкіх апорных пунктаў, гарнізоны ў вёсках Гарадзец, Гадзілавічы, Фалевічы, Забалацце, Побалава Рагачоўскага, Стары Крыўск і Дзедлава Журавіцкага, Струкі Буда-Кашалёўскага раёнаў. У кастрычніку 1942 года ў Буда-Кашалёўскім раёне захапілі склад з боепрыпасамі і зброяй.
Памяць У 1966 годзе каля пасёлка Дубрава Рагачоўскага раёна ў гонар стварэння Рагачоўскага партызанскага атрада была пастаўлена стэла.
Літаратура
Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1942 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе