«Новы Свет» () — гістарычны драматычны фільм 2005 года, пастаўлены рэжысёрам Тэрэнсам Малікам па ўласным сцэнарыі. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Колін Фарэл, К’орыянка Кілчэр, Крысціян Бейл і іншыя.

Сюжэт Падзеі адбываюцца ў Амерыцы XVII стагоддзя, у паселішчы Джэймстаўн. На працягу пяці тысяч гадоў Паўночная Амерыка была велізарным кантынентам, на якім пражывала вялікая колькасць народаў — прадстаўнікоў розных племянных культур. Яны здолелі знайсці агульную мову і жыць у гармоніі як з навакольным светам, так і паміж сабой. І толькі адно можа парушыць гэтую гармонію — няпрошаныя госці з невядомага ім свету.

Увесну 1607 года, пераадолеўшы акіян, на гэтыя землі высаджваюцца людзі, каб пачаць новае духоўнае, культурнае і заможнае жыццё. У труме аднаго з караблёў малады бунтар чакае прывядзення прысуду ў выкананне: на сушы яго павесяць за непадпарадкаванне ўладам. Сміт — сапраўдны ваяр, ветэран шматлікіх войнаў, герой, і гэтым разам удача не адварочваецца ад яго: капітан карабля праяўляе літасць і вызваляе яго. Капітан разумее, што для таго, каб выжыць на гэтай зямлі, такой новай, дзікай і невядомай цывілізаванаму свету і такой старажытнай, звыклай і святой для карэнных насельнікаў — каланістам спатрэбяцца якасці ўсіх людзей без выключэння… асабліва такіх людзей, як Сміт.

Акцёрскі склад Колін Фарэл — К’орыянка Кілчэр — Пакахонтас Крысціян Бейл — Джон Рольф Крыстафер Пламер — капітан Крыстафер Ньюпарт Джонатан Прайс — Якаў I, кароль Англіі Дэвід Т’юліс — Эдвард Уінгфілд Бен Чаплін — Робінсан Уэс Ст’юдзі — Апечанкануг Ірэн Бедард — маці Пакахонтас Аўгуст Шэленберг — Поўхатан Рауль Трухільё — Тамакома

Узнагароды Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 6 кінаўзнагародамі і яшчэ 34 намінацыямі.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы-драмы 2005 года Катэгорыя:Фільмы-меладрамы 2005 года Катэгорыя:Фільмы ЗША 2005 года Катэгорыя:Фільмы Вялікабрытаніі 2005 года Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Фільмы-драмы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Гістарычныя фільмы ЗША Катэгорыя:Гістарычныя фільмы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фільмы-біяграфіі ЗША Катэгорыя:Фільмы-біяграфіі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фільмы-меладрамы ЗША Катэгорыя:Фільмы-меладрамы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы Тэрэнса Маліка Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Тэрэнса Маліка Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Джэймс Хорнер