Джаміль Абдул Латыф аль-Бана (; нар. 28 мая 1962https://int.nyt.com/data/documenttools/82512-isn-905-jamil-el-banna-jtf-gtmo-detainee/7c7932cae103a498/full.pdf) — грамадзянін Іарданіі палесцінскага паходжання, які па падазрэнні ў тэрарыстычнай дзейнасці ўтрымліваўся ў зняволенні ў сакрэтных турмах ЦРУ. Атрымаў вядомасць у сувязі з судовым працэсам «».
Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Іерыхон на Заходнем беразе ракі Іардан. Неўзабаве пасля народжання аль-Бана яго сям’я пераехала ў Іарданію. У 1994 годзе, ужо будучы дарослым, ён атрымаў статус бежанца ў Вялікабрытаніі і пасяліўся ў паўночна-заходнім Лондане . Пазней уладкаваўся ў фірму брата сябра.
У лістападзе 2002 года разам з партнёрам Бішэрам аль-Раві вылецеў па рабоце ў Гамбію. Аль-Бана павінен быў сустрэць партыю дэталяў машын, але яго арыштавалі аператыўнікі Нацыянальнага разведвальнага ўпраўлення. Затрыманне адбылося па падазрэнні ў меркаваных сувязях з «Аль-Каідай». Мужчыну ўтрымлівалі ў гамбійскай турме, але допыты вялі прадстаўнікік ЦРУ. У канцы снежня затрыманага вывезлі з Гамбіі ў афганскую турму Солт-Піт. У сакавіку 2003 года яго перавялі ў Гуантанама.
Падчас зняволення пры падтрымцы адваката Джорджа Брэнта Мікама Джаміль аль-Бана, Бішэр аль-Раві і Марцін Мубанга падалі судовы пазоў у сувязі са сваім незаконным утрыманнем. Працэс стаў вядомы як «аль-Бана супраць Буша». Акруговы суддзя Томас Хоган вынес рашэнне на карысць вязняў.
У лістападзе 2007 года, дзякуючы намаганням брытанскіх уладаў, мужчына вызвалены. Пасля вяртання аль-Бана затрыманы партовым і памежным кантролем і дапытаны. 19 лістапада ён быў арыштаваны і перададзены іспанскім уладам па падазрэнні ў сувязях з «Аль-Каідай». У сакавіку 2008 года абвінавачванні зняты.
Сям’я Жанаты, бацька пецярых дзяцей. Яго малодшая дачка нарадзілася пасля затрымання спецслужбамі.
Спасылкі Jamil El-Banna’s first interview since returning from Guantánamo — Andy Worthington UK judge approves use of secret evidence in Guantánamo case — Andy Worthington Former prisoners launch the Guantánamo Justice Centre in London — Andy Worthington Guantanamo Two will not be extradited — Metro.co.uk
Катэгорыя:Затрыманыя прывіды