Ева Кайлі (; 28 кастрычніка 1978, Салонікі, Грэцыя) — грэчаскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Належала да Усегрэчаскага сацыялістычнага руху (ПАСОК). У студзені-снежні 2022 года была адным з чатырнаццаці віцэ-старшыняў Еўрапейскага парламента. Былая тэлевядучая, дэпутат Еўрапейскага парламента з 2014 годаPhotograph of Eva Kaili, Greece..

Ранні перыяд жыцця Вывучала архітэктуру і грамадзянскае будаўніцтва ва Універсітэце Арыстоцеля ў Салоніках. Працягнула навучанне ва Універсітэце Пірэя, дзе атрымала ступень магістра ў галіне міжнародных і еўрапейскіх адносін. У 2004—2007 гадах працавала тэлевядучай. З 2014 года вучыцца ў аспірантуры ў галіне міжнароднай эканамічнай палітыкі ва ўніверсітэце.

Палітычная дзейнасць Падчас працы ў парламенце Грэцыі была членам наступных парламенцкіх камітэтаў: Пастаяннага камітэта па справах культуры і адукацыі, Пастаяннага камітэта па нацыянальнай абароне і замежных справах і спецыяльнага Пастаяннага камітэта грэкаў замежжа. Таксама была членам грэчаскай дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі чарнаморскага эканамічнага супрацоўніцтва (ПАЧЭС), Парламенцкай асамблеі НАТА і Парламенцкай асамблеі Саюза для Міжземнамор’я. Прадстаўляла Грэцыю на канферэнцыях і спецыяльных місіях за мяжой.

У лістападзе 2011 года напярэдадні вырашальнага вотуму даверу Прэм’ер-міністру Грэцыі Георгіясу Папандрэў трапіла на старонкі газет, абвясціўшы, што адмовіцца падтрымліваць урад у галасаванні, што пакінула б Георгіяса Папандрэў з падтрымкай усяго 151 дэпутата ад ПАСОК з 300Dina Kyriakidou and Lefteris Papadimas (3 November 2011), Greek prime minister faces knife-edge survival vote Reuters.. Пазней адступіла, і Георгіяс Папандрэу атрымаў вотум даверу з усімі 155 дэпутатамі з ПАСОК, якія выказалі сваю падтрымку яго ўрадуRachel Donadio (4 November 2011), Greek Leader Survives Vote, Bolstering Deal on Europe Debt The New York Times..

З 2014 года стала дэпутатам Еўрапейскага парламента і была членам групы Прагрэсіўнага альянсу сацыялістаў і дэмакратаў да выгнання ў 2022 годзе. У 2022 годзе стала незалежным дэпутатам і віцэ-старшынёй па інавацыйнай стратэгіі, ІКТ, тэхналогіях, прадбачанні, бізнэсу, і карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці, ААН, СГА, АЭСР і Блізкім Усходзе. Стала першай жанчынай-старшынёй органа Еўрапейскага парламента па ацэнцы навукова-тэхнічных магчымасцяў у 2017—2022 гадах, старшынёй цэнтра штучнага інтэлекту і кіраўніком дэлегацыі па сувязях з Парламенцкай асамблеяй НАТА з 2014 па 2019 год. Працавала ў Камітэце па прамысловасці, даследаваннях і энергетыцы, Камітэце па эканамічных і валютных пытаннях і Камітэце па занятасці і сацыяльных пытаннях. З’яўляецца намеснікам члена бюджэтнага камітэта і дэлегацыі па сувязях з Аравійскім паўвостравамEva Kaili European Parliament..

У дадатак да сваіх абавязкаў у камітэтах, з’яўляецца членам Інтэргрупы Еўрапейскага парламента па ракуIntergroup European Cancer Patient Coalition (ECPC), Інтэргрупы Еўрапейскага парламента па пытаннях інваліднасці, дэлегацыі ў Камітэце парламенцкага супрацоўніцтва ЕС-Расія і дэлегацыі па сувязях са Злучанымі Штатамі АмерыкіMembers of the Disability Intergroup — S&D European Disability Forum.

У 2018 годзе была ганаравана ўзнагародай MEP Awards за прасоўванне новых тэхналогій.

18 студзеня 2022 года стала віцэ-старшынёй Еўрапейскага парламента пасля абрання ў першым туры 454 галасамі.

Абвінавачванні ў карупцыі і арышт 9 снежня 2022 года была арыштавана Федэральнай паліцыяй Бельгіі пасля расследавання крымінальнай справы аб арганізаванай злачыннасці, карупцыі і адмыванню грошай, звязаных з лабісцкай дзейнасцю ў падтрымку заяўкі Катара на правядзенне чэмпіянату свету па футболе. Чамадан з наяўнымі грашыма быў знойдзены ў яе бацькі пры яго арышце, а іншыя сумкі з наяўнымі былі знойдзены ў яе дома. У той жа дзень яна была адхіленая як ад групы сацыялістаў, так і ад дэмакратычнай групы, з якой засядала ў Еўрапейскім парламенце, і ад нацыянальнай партыі ПАСОК. У рамках расследавання паліцыя Бельгіі правяла ператрусы ў 16 дамах і затрымала як мінімум яшчэ чатырох чалавек, у тым ліку былога дэпутата Еўрапарламента Антоніа Панцэры, памочніка дэпутата Еўрапарламента Франчэска Георгі (партнёра Евы Кайлі) і бацьку Евы Кайлі, які ехаў у цягніку з буйной сумай наяўных грошай пасля папярэджання саўдзельніка. У ходзе правядзення следчых дзеянняў супрацоўнікі праваахоўных органаў канфіскавалі больш за 600 тысяч еўра наяўных.

Арышт быў праведзены падчас Чэмпіянату свету па футболе 2022 года, які праходзіў у Катары. Раней у краінах Заходняга свету прагучала сур’ёзная крытыка ў адрас Катара, але Ева Кайлі падчас выступу ў Еўрапейскім парламенце пахваліла сітуацыю з правамі чалавека ў гэтай краіне і раскрытыкавала абвінавачванні ў карупцыі, вылучаныя супраць Катара.

10 снежня 2022 года была адхіленая ад займаемай пасады.

13 снежня 2022 года абсалютная большасць дэпутатаў Еўрапарламента прагаласавала за датэрміновае спыненне паўнамоцтваў Кайлі на пасадзе віцэ-старшыні.

19 студзеня 2023 года суд першай інстанцыі ў Бруселі адхіліў хадайніцтва Кайлі аб вызваленні яе з-пад варты да суда і прымяненні альтэрнатыўных мер, такіх як электронны бранзалет. Судовае паседжанне, якое адбылося 16 лютага 2023 года, зноў адхіліла просьбу Кайлі аб вызваленні або прымяненні альтэрнатыўных мер і пастанавіла пакінуць яе ў турме папярэдняга зняволення. Але ў красавіку 2023 года Кайлі ўсё ж перавялі пад хатні арышт.

Асабістае жыццё У 2021 годзе ў Евы Кайлі і яе партнёра, 35-гадовага памочніка дэпутата Еўрапарламента Франчэска Джорджы, нарадзілася дачка.

Катэгорыя:Дэпутаты парламента Грэцыі Катэгорыя:Дэпутаты Еўрапарламента ад Грэцыі Катэгорыя:Старонкі з недагледжанымі перакладамі