Кізільскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і аднайменнае муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Чалябінскай вобласці Расійскай Федэрацыі.

Адміністрацыйны цэнтр — сяло Кізільскае. З Кізільскім раёнам мяжуюць: на поўначы — Агапаўскі раён, на ўсходзе — Карталінскі раён і Брэдзінскі раён, на поўдні — Арэнбургская вобласць, на захадзе — г. Сібай, Рэспубліка Башкартастан.

Кізільскі раён як адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка вобласці падзяляецца на 14 сельсаветаў. Кізільскі муніцыпальны раён, у рамках арганізацыі мясцовага самакіравання, уключае адпаведна 14 муніцыпальных утварэнняў са статусам сельскіх паселішчаў.

Крыніцы

Катэгорыя:Раёны Чалябінскай вобласці