Жардзя́нка — рака ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Бярэзіна (басейн Дняпра).

Назва На карце XVIII ст. рака пазначаная як Жэрдзь. У яе вярхах вёска Жэрды (цяпер Жэрдзь).

Даследчык верхнедняпроўскай гідраніміі Ул. Тапароў, разглядаючы назву гэтай ракі, звяртаў увагу на прыток Верхняга Дняпра Жэрдзь з варыянтамі Жэрты, Жэрт і прапаноўваў сувязь з балцкім žēr-, žer- "блішчэць"В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 188.. З таго ж кораня літоўскім žėrėti "блішчэць" звязваў гідронім Žerelis літоўскі гідраніміст А. ВанагасA. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 400..

Водаапісанне Даўжыня ракі 25 км. Плошча вадазбору 375 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 м/км. Пачынаецца з сеткі меліярацыйных каналаў за 2 км у напрамку на ўсход ад вёскі Славань, вусце на паўночнай ускраіне горада Светлагорск.

Асноўны прыток — рака Чырка (леваруч). Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Рака жывіць Светлагорскае вадасховішча.

Літаратура

Ліст карты N-35-132. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г.

Катэгорыя:Рэкі Светлагорскага раёна Катэгорыя:Прытокі Бярэзіны