Жыварэ́зка, Сянна́ (у верхнім цячэнні) — рака ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Лахва (басейн Дняпра).

Гідраграфія Даўжыня ракі 20 км. Плошча вадазбору 138 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 м/км. Пачынаецца на паўночнай ускраіне вёскі Куты, вусце за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі Капейна. Прытокі: Альхоўка (злева), Лучанка (справа).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Магілёўскага раёна Катэгорыя:Басейн Лахвы