ЭпонжТлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) (ад — «губка») — баваўняная або шаўковая тканіна з пражы фасоннага кручэння, якая мае губчатую паверхню, нібы пакрытую вузельчыкамі.
Апісанне Прадстаўляе сабой баваўняную, шаўковую або паўшаўковую тканіну з шурпатай паверхняй, аднатонную або з рознакаляровым малюнкам у выглядзе ўзорыстага меланжу, клетак, шырокіх палос і гэтак далей.
Эпонж з’яўляецца мяккай тканінай палатнянага перапляцення з губчатай паверхняй, якая ўтвараецца ніткамі, на паверхні якіх маюцца патаўшчэнні, пяцелькі, вузельчыкі. Вырабляецца з нітак поліэстэру, да якіх у залежнасці ад гатунку тканіны дадаюць баваўняныя, віскозныя і іншыя віды нітак.
Дзякуючы сваёй тэкстуры тканіна практычна не ўбірае вільгаць і хутка сохне.
Выкарыстанне Эпонж выкарыстоўваецца пры шыцці жаночых і дзіцячых сукенак. З эпонжу таксама вырабляюць парасоны, на купале якіх вада не затрымліваецца, ператвараецца ў кропелькі і лёгка скочваецца. Парасон з такой тканіны праслужыць доўга ад 5-10 гадоў.
Літаратура
Эпонж // Товарный словарь / И. А. Пугачёв (главный редактор). — М.: Государственное издательство торговой литературы, 1961. — Т. IX. — Стб. 922—925. — 890 с.
Катэгорыя:Баваўняныя тканіны Катэгорыя:Шаўковыя тканіны