Іаланда Французская ці Іаланда Валуа () — дачка Карла VII, караля Францыі, і яго жонкі Марыі Анжуйскай.

Жыццё Іаланда была названа ў гонар сваёй бабулі, Іаланды Арагонскай.

У 1452 годзе Іаланда выйшла замуж за Амадэя IX Савойскага. У 1465 годзе яе муж стаў герцагам Савоі, а Іаланда стала герцагіняй-кансортам. Эпілепсія і адыход мужа ад дзяржаўных спраў пакінулі Іаланду адну супрацьстаяць савойскім баронам.

Калі ў сакавіку 1472 года Амадэй памёр, Іаланда стала рэгенткам свайго маленькага сына Філіберта і кіравала Савояй ад яго імя да ўласнай смерці ў 1478 годзе. Як і яе брат Карл, яна была саюзніцай герцага Бургундыі Карла супраць свайго ўласнага брата, караля Францыі Людовіка XI. Пасля паражэння Бургундыі ў бітве пры Грансоне ў 1476 годзе герцаг абвінаваціў яе ў саюзе з Людовікам і кінуў у турму. Пасля вызвалення яна памірылася са сваім братам і заставалася з ім у добрых адносінах да самай сваёй смерці.

Дзеці У Іаланды і Амадэя было дзесяць дзяцей: Людовік (1453) Ганна (1455—1480), у 1478 выйшла замуж за Федэрыга, караля Неапаля (1452—1504) Карл (1456—1471), князь П’емонта Луіза (1462—1503), замужам з 1479 года Марыя (? — 1511), з 1476 года замужам за Філіпам Гахберг-Заўзенбергскім (1454—1503); у другім шлюбе — за Жакам д’Асі Філіберт I (1465—1482), герцаг Савойскі, князь П’емонта Бернард (1467) Карл I (1468—1490), герцаг Савойскі, князь П’емонта Жак-Луі (1470—1485) Жан-Клод Галеаца (1472)

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Французскія прынцэсы Катэгорыя:Жонкі кіраўнікоў XV стагоддзя Катэгорыя:Рэгенткі