Тостар () — прылада з сілкаваннем ад электрасеткі, прызначаная для хуткага падсмажвання плоскіх кавалкаў хлеба — гатавання тостаў. У тостарах смажаць лусты кожных гатункаў хлебу, таксама для гэтага вырабляюць адмысловыя гатункі.

Апісанне У залежнасці ад мадэлі, тостар можа быць разлічаны на падсмажванне 2 або 4 луст хлеба (так званых «тостаў»). Ва ўсіх тостараў ёсць награвальныя элементы і рэгуляваны тэрмастат, з дапамогай якога можна абраць неабходны рэжым для гатавання болей або меней падсмажаных тостаў і хуткасць гатавання. Тэрмастат разлічаны на 6-11 пазіцый рэгулявання тэмпературы. У некаторыя тостары ўсталёўваюць плыўнае рэгуляванне тэмпературы. Сучасны тостар мае электроннае кіраванне, якое кантралюе час падсмажвання луст хлебу залежна ад абранай карыстальнікам тэмпературы.

Літаратура Электротостер // Культура питания. Энциклопедический справочник / Под ред. И. А. Чаховского. — 3-е издание. — Мн.: «Белорусская энциклопедия имени Петруся Бровки», 1993. — С. 420. — 540 с. — ISBN 5-85700-122-6. Тостеры электрические бытовые // Товарный словарь / И. А. Пугачёв (главный редактор). — М.: Государственное издательство торговой литературы, 1960. — Т. VIII. — Стб. 939—942. Тостер // Кулинарная энциклопедия / Ольга Ивенская. — Litres, 2017. — Т. 36.

Спасылкі

Катэгорыя:Кухонная тэхніка