Бурла () — рака, большай часткай у Алтайскім краі. Даўжыня 489 км, плошча басейна 12800 км². Працякае ў Кулундзінскай раўніне, пераважна па забалочанай пойме. Рэчышча большай часткай перарываецца, асабліва ў ніжнім цячэнні, ланцужком часткова перасохлых азёр; у шматводныя гады ўпадае ў бяссцёкавае возера Вялікі Ажбулат, у малаводныя заканчваецца ў возеры Вялікае Тапольнае. Сярэдні гадавы расход вышэй упадзення ў возера Вялікае Тапольнае каля 3 м³/сек. На плыткіх участках прамярзае. У азёрах — рыбалоўства і рыбаразвядзенне.

Крыніцы

Катэгорыя:Басейны бяссцёкавых абласцей Еўразіі Катэгорыя:Рэкі Казахстана Катэгорыя:Рэкі Новасібірскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Алтайскага края Катэгорыя:Памежныя рэкі