Таццяна Рыгораўна Паспелава (нар. 1951) — беларускі спецыяліст у галіне электраэнергетыкі, энергетычнага менеджменту і аховы працы. Доктар тэхнічных навук (1992), прафесар (1994)Паспелава, Таццяна Рыгораўна (доктар тэхнічных навук; энергетыка; нар. 1951).
Біяграфія
Нарадзілася ў сям’і дактароў тэхнічных навук Рыгора Паспелава і Ірыны Фёдаравай.
Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Электрычныя сістэмы і сеткі», 1972; аспірантура, спецыяльнасць «Электрычныя станцыі (электрычная частка), сеткі, электраэнергетычныя сістэмы і кіраванне імі», 1975).
Працуе ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (энергетычны факультэт, кафедра «Электразабеспячэнне», прафесар).
Навуковая дзейнасць
Навуковыя інтарэсы: аптымізацыя энергетычных сістэм; энергаэфектыўнасць і энергазберажэнне; аднаўляльныя крыніцы энергіі.
Катэгорыя:Інжынеры Беларусі