Стрэ́льбішча — спецыяльна абсталяваны ўчастак мясцовасці для правядзення стрэльбаў са стралковай зброі, гранатамётаў, лука і інш., правядзення заняткаў па агнявой падрыхтоўцы і спартыўных спаборніцтваў. Падзяляюцца на вайсковыя і спартыўныя.
На вайсковых стрэльбішчах звычайна ствараюцца ўчасткі з разліку адначасовага правядзення навучальных стрэльбаў з аўтаматаў, кулямётаў, у тым ліку з баявых машын, снайперскіх вінтовак, пісталетаў, гранатамётаў і ўчасткі для кідання ручных гранат. Тэрыторыя вайсковага стрэльбішча ўключае рубяжы адкрыцця і спынення агню, мішэннае поле, тылавы раён, пункты кіравання і выдачы боепрыпасаў, палосы бяспекі, вучэбныя гарадкі і інш. На стрэльбішчы можа быць абсталяваны цір, у якім праводзіцца праверка зброі, давядзенне яе да нармальнага бою, навучанне стральбе на дыстанцыях да 100 м. Для арганізацыі вайсковага стрэльбішча выбіраецца мясцовасць удалечыні ад населеных пунктаў, шашэйных дарог і чыгунак, суднаходных рэк, паветраных трас і інш. Як правіла, вайсковае стрэльбішча ўваходзіць у склад вучэбнага цэнтра.
Спартыўнае стрэльбішча — гэта спецыяльнае збудаванне адкрытага тыпу для стральбы з вінтовак, пісталетаў, гладкаствольнай і іншай зброі. На іх вызначаюцца лініі агню, лініі мішэней. Абсталёўваюцца цірамі, бліндажамі, устаноўкамі кіравання мішэнямі і інш. Спартыўныя стрэльбішчы могуць уваходзіць у склад стралковых стадыёнаў і цэнтраў (напрыклад, біятлонных).
Гл. таксама Стэндавая стральба Стральба з лука
Крыніцы
Літаратура
Авдеев В. П. Тиры и стрельбища. — М.: Издательство ДОСААФ, 1977. — 111 с. с ил.
Спасылкі Стрельбище // Інтэрнэт-партал Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі Стрэльбішча // Юрыдычны слоўнік на сайце Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспубликі Беларусь ГОСТ Р 70315—2022. СТРЕЛКОВЫЕ ОБЪЕКТЫ. Классификация. Термины и определения
Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Катэгорыя:Тэорыя і тактыка стральбы Катэгорыя:Спартыўныя збудаванні