Кейда́ны, таксама Кедайней () — горад у цэнтральнай Літве, адміністрацыйны цэнтр Кейданскага раёна Ковенскага павета. Праз горад праходзіць чыгунка. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштайція.
Гісторыя
Упершыню паселішча згадваецца ў 1372 годзе ў Лівонскай Хроніцы. У XVI—XVII стагоддзях Кейданы належалі Радзівілам. З гэтага часу Кедайны былі буйным цэнтрам кальвінізму ў рэгіёне. У 1629 годзе ў Кейданах была адкрыта кальвінісцкая гімназія, якая дзейнічала да 1824 года.
24 красавіка 1648 года паселішча атрымала ад вялікага князя Уладзіслава Вазы правы горада і герб. 17 жніўня 1655 года тут была падпісана дэкларацыя паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Швецыяй, а 10 кастрычніка таго ж года заключана Кейданская унія.
З 1811 да 1863 года Кейданы належалі графам Гутэн-Чапскім.
З 1918 года ў складзе Літвы.
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Славутасці
Касцёл Святога Юрыя (апошняя чвэрць XV — пачатак XVI ст.) Кальвінскі збор (1629—1652)
Вядомыя асобы Юзаф Нарановіч-Наронскі (? — 1678) — вялікалітоўскі інжынер, картограф і гісторык
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Радзівілы Катэгорыя:Кішкі Катэгорыя:Чапскія Катэгорыя:Род Татлебенаў