Прыютненскі раён (, ) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэспублікі Калмыкія Расійскай Федэрацыі, у межах якой утвораны муніцыпальны раён Прыютненскае раённае муніцыпальнае ўтварэнне.

Адміністрацыйны цэнтр — сяло Прыютнае.

Геаграфія Плошча тэрыторыі раёна — 3110 км². Адлегласць ад раённага цэнтра да г. Эліста — 70 км. Мяжуе на поўдні са Стаўрапольскім краем, на захадзе — з Яшалцінскім раёнам, на поўначы — з Растоўскай вобласцю, на ўсходзе і паўночным усходзе — з Цалінным раёнам і Элісцінскай гарадской акругай, на паўднёвым усходзе — з Ікі-Бурульскім раёнам.

Раён выцягнуўся на 138 кіламетраў з захаду на ўсход уздоўж возера Маныч-Гудзіла і ракі Маныч. Тэрыторыя Прыютненскага раёна ўключае дзве геамарфалагічныя часткі: Ергенінскае ўзвышша і Кума-Маныцкую ўпадзіну. Ергенінскае ўзвышша займае паўночную частку раёна і ўяўляе сабой хвалістую раўніну, якая рэзка абрываецца да Маныча. На тэрыторыі раёна ў межах Кума-Маныцкай упадзіны, акрамя возера Маныч-Гудзіла, знаходзяцца шматлікія салёныя азёры і ліманы. Найбольш буйныя — Цаган-Хаг, Круцянскае, Кушчаватае, Лысы ліман, Доўгае і Доўганькае. Рэкі раёна, як правіла, улетку перасыхаюць. Найбольш буйныя — Маныч, Наін-Шара.

Крыніцы

Катэгорыя:Раёны Калмыкіі