Няве́жа — рака ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Уша (басейн Нёмана).

Назва Назва балцкага паходжання.

Корань Vež-  — фанетычны варыянт кораня Važ-, які ў назве літоўскай ракі Važ-upėA. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 368—369..

Ад індаеўрапейскага *ṷegh- «рухацца, цягнуць, везці»J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 1118—1120., адкуль літоўскае vežti «везці», važiuoti «ехаць».

Гідранімічныя аналагі — назва задзвінскага возера Нявежа, ракі Нявежа (рус. Невежа) на Павоччы (прыток Упы)Г. П. Смолицкая. Гидронимия бассейна Оки. Москва, 1976. С. 70..

Назва ракі Нявежа значыць «Нехуткаплынная (рака)».

Гідраграфія Даўжыня ракі складае 9 км. Пачынаецца каля вёскі Лебедзева, у нізоўі цячэ сярод лесу, упадае ва Ушу за 3 км на ўсход ад вёскі Турэц-Баяры. На працягу 5 км перад вусцем каналізаваная.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Маладзечанскага раёна Катэгорыя:Басейн Ушы (прыток Віліі)