Яўген Аляксандравіч Лакотка (нар. 25 сакавіка 1991) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры (2021).
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і архітэктараў Аляксандра і Святланы Лакоткаў. Мае брата Аляксея, таксама архітэктара.
У 2015 годзе скончыў архітэктурны факультэт БНТУ, у 2016 — магістратуру. У 2016—2019 гадах аспірант, з 2019 года асістэнт кафедры «Горадабудаўніцтва» архітэктурнага факультэта БНТУ. У 2016—2018 гадах архітэктар студыі HARDY.PRO. У 2019 годзе малодшы навуковы супрацоўнік НІЛ Архітэктурнае інавацыйнае бюро. Навуковая дзейнасць і творчасць Працуе ў галіне дызайну прыватных і грамадскіх прастор, індывідуальнай і грамадскай архітэктуры.
Даследуе горадабудаўніцтва, ахову архітэктурнай спадчыны, скансены, BIM-праектаванне. Аўтар 11 навуковых артыкулаў і публікацый, 1 НДР.
Спасылкі Локотко Евгений Александрович
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі