Універсітэт акругі Калумбія () — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова ў ЗША са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў сталіцы дзяржавы — горадзе Вашынгтон. Адзіны «класічны» дзяржаўны ўніверсітэт у сталічнай акрузе.
Гэта гістарычна «чорны» ўніверсітэт, дзе традыцыйна навучаюцца пераважна афраамерыканцы.
Універсітэт быў створаны ў жніўні 1977 года праз аб’яднанне Настаўніцкага каледжа, Федэральнага гарадскога каледжа і Вашынгтонскага тэхнічнага інстытута.
Структура Каледж сельскай гаспадаркі, устойлівага развіцця гарадоў і навук аб навакольным асяроддзі Каледж мастацтваў і навук Школа бізнесу і дзяржаўнага кіравання Школа інжынерыі і прыкладных навук Школа права Аддзяленне даследаванняў і аспірантуры Грамадскі каледж
Гл. таксама Спіс універсітэтаў акругі Калумбія
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Вашынгтона