Д-4 «Рэвалюцыянер» — савецкая вялікая дызель-электрычная падводная лодка, пабудаваная ў 1927—1930 гадах, чацвёрты карабель тыпу Д.

Гісторыя Першапачаткова падводная лодка звалася «Рэвалюцыянер», 21 жніўня 1934 года была пераназвана ў Д-4, аднак як ва ўжытку так і ў афіцыйных дакументах звалася як «Д-4» так і «Рэвалюцыянер».

Лодка была закладзена 14 красавіка 1927 года на Заводзе імя Марці № 198 у Мікалаеўе, завадскі № С-27/192, спушчана на ваду 16 красавіка 1929 года і 30 снежня 1930 года ўвайшла ў склад Чарнаморскага флота. У 1938—1940 гадах была ў рамонце.

Баявыя паходы

1941 29.09 — 10.10 28.10 — 07.11 23.11 — 26.11 29.11 — 29.12

1942 14.01 — 24.01 09.03 — 22.03 Транспартаванне грузаў у абложаны Севастопаль 07.05 — 09.05 15.05 — 21.05 23.05 — 28.05 29.05 — 04.06 05.06 — 12.06 29.06 — 05.07 06.08 — 22.08

1943 14.02 — 05.03 23.03 — 12.04 22.05 — 11.06 03.08 — 28.08  тарпедавала нямецкі транспарт Boy Federsen, 6689 брт (былы савецкі «Харкаў») тарпедавала балгарскі транспарт Варна з грузам боепрыпасаў (2141 брт) 11.11 — ? Апошні раз лодку бачылі 1 снежня, пасля чаго яна загінула. Меркавана, падарвалася на мінах.

Спасылкі http://www.deepstorm.ru/DeepStorm.files/17-45/d%20I/d-4/d-4.htm http://www.town.ural.ru/ship/ship/d4.php3 http://uboat.net/allies/warships/ship/4867.html

Катэгорыя:Падводныя лодкі тыпу Д