Беларуская асацыяцыя палітычных навук (БАПН) — рэспубліканская грамадская навуковая арганізацыя ў Беларусі. Заснавана ў 1993 года ў Мінску. Мае на мэце аб’яднанне намаганняў спецыялістаў палітычных навук у ажыццяўленні навуковага аналізу і прагнозу развіцця палітычнага працэсу, калектыўнай і індывідуальнай распрацоўкі прапаноў па забеспячэнні дзяржаўнага, палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі; спрыянне фарміраванню прававой дзяржавы і грамадзянскай супольнасці.

Вышэйшы орган БАПН — канферэнцыя, кіруючы калегіяльны — праўленне, якое ажыццяўляе кіраўніцтва ў перыяд паміж канферэнцыямі. Канферэнцыя выбірае старшыню, праўленне і рэвізійную камісію тэрмінам на 2 гады.

У складзе БАПН Брэсцкая, Віцебская, Гомельская і Магілёўская абласныя арганізацыі.

Эмблема Эмблема БАПН зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры , нумар рэгістрацыі В-405. На зялёным фоне карты Рэспублікі Беларусь размешчаны чатыры калоны, вакол — назва арганізацыі.

Літаратура

10 лет Белорусской ассоциации политических наук (1993—2003). Минск, 2003.

Катэгорыя:1993 год у Беларусі Катэгорыя:Навуковыя таварыствы Беларусі