21 чэрвеня 2023 года адбыўся выбух газу ў рэстаране барбекю Fuyang (), раён Сінцін, правінцыя Іньчуань, Нінся-Хуэйскі аўтаномны раён Кітая. 31 чалавек загінуў і сем атрымалі раненні. Выбух стаў самым смяротным у краіне з 2019 года, калі падчас аналагічнага здарэння на хімічным заводзе ва ўсходняй правінцыі Цзянсу загінулі 78 чалавек.

Здарэнне Выбух адбыўся каля 20:40 па мясцовым часе. У будынку пачаўся пажар, а вуліцу ўсыпала аскепкамі шкла і іншым смеццем. На месца накіраваліся больш за 100 пажарных і 20 адзінак тэхнікі. Сярод ахвяр былі старшакласнікі і пенсіянеры, большасць з якіх загінулі ў выніку ўдыхання дыму. Загінуў як мінімум 31 чалавек. Таксама пацярпелі сем чалавек, адзін у цяжкім стане.

За гадзіну да гэтага супрацоўнік рэстарана выявіў пах уцечкі. Пасля гэтага ён заўважыў пашкоджаны клапан на баку са звадкаваным газам, але было ўжо позна.

Наступствы Генеральны сакратар Камуністычнай партыі Сі Цзіньпін заклікаў прыкласці максімум намаганняў для аказання медыцынскай дапамогі пацярпелым і ўзмацнення мер бяспекі.

22 чэрвеня ўлады Іньчуаня паабяцалі пачаць расследаванне ў адпаведных галінах, каб пазбегнуць падобных бедстваў у будучыні. Дзевяць чалавек, уключаючы ўладальніка рэстарана, акцыянераў і персанал, былі затрыманы паліцыяй, а іх фінансавыя актывы былі замарожаны. Улады правінцыі таксама перасялілі 64 сям’і з суседніх жылых комплексаў у гасцініцы.

Заўвагі

Катэгорыя:2023 год у Кітаі Катэгорыя:Чэрвень 2023 года Катэгорыя:Падзеі 21 чэрвеня Катэгорыя:Выбухі 2023 года