Патамацкі ўніверсітэт () — прыватная вышэйшая навучальная ўстанова ў ЗША са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў сталіцы дзяржавы — горадзе Вашынгтон.
Вучэльня мае кампусы таксама ў Чыкага і Фолс Чэрч у Вірджыніі.
Універсітэт быў першапачаткова створаны ў 1989 годзе як Патамацкі адукацыйны фонд. У 1991 годзе ён ператварыўся ў Патамацкі каледж, двухгадовую вышэйшую навучальную ўстанову ў Роквіле, штат Мэрыленд, якая абслугоўвала працуючых дарослых, якія жадалі атрымаць вышэйшую адукацыю. У 2013 годзе каледж быў перайменаваны ва ўніверсітэт.
Універсітэт у цяперашні час прапануе тры доктарскія ступені, дзевяць ступеняў магістра, шаснаццаць ступеняў бакалаўра, пяць ступеняў у галіне асацыяваных навук і 14 сертыфікацыйных праграм.
Кіраванне, інфармацыйныя тэхналогіі і бізнес з'яўляюцца асноўнымі кірункакмі адукацыі.
Гл. таксама Спіс універсітэтаў акругі Калумбія
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Вашынгтона