Данецка-Крыварожская савецкая рэспубліка (ДКСР) — савецкая рэспубліка, абвешчаная 12 лютага 1918 года на тэрыторыі Данецкага і Крыварожскага басейнаў як аўтаномія ў складзе РСФСР. Праз месяц, у сакавіку 1918 года, было абвешчана аб уключэнні тэрыторыі Рэспублікі ў склад Украінскай Савецкай Рэспублікі.
У красавіку акупавана нямецка-аўстра-венгерскімі войскамі, канчатковая ліквідацыя афіцыйна адбылася ў лютым 1919 года. У розных дакументах ДКСР таксама называлася як: Данецкая Рэспубліка, Данецкая Рэспубліка СаветаўИзвестия Харьковского Комитета РСДРП, 16 февраля 1918., Рэспубліка Данецкага і Крыварожскага (у некаторых дакументах — Крыварогскаго) басейнаў, Федэратыўная Рэспубліка Данбас, Данецкая Федэрацыя, Паўднёва-Данецкая рэспублікаНова Рада № 14, 17(04).02.1917 Ст. 2
У вусным і нефармальным маўленні ўжываліся наступныя назвыКорнилов В. В. Антонов-Овсеенко В. А. Записки о гражданской войне. В 3-х тт. Т. 2. — : Гос. изд-во, Отдел воен. литературы, 1928. — С. 15.: Данкрыўбас, Крыўданбас, Рэспубліка Данбас.
Абвяшчэнне Абвешчана 30 студзеня (12 лютага) 1918 года на IV абласным з’ездзе Саветаў рабочых дэпутатаў Данецкага і Крыварожскага басейнаў у Харкаве.
На з’ездзе з дакладам пра арганізацыю ўлады ў Данбасе і Крыварожжы выступіў бальшавік С. Васільчанка, які прытрымваўся думкі, што ў грунце стварэння Савецкай дзяржавы павінен ляжаць прынцып тэрытарыйна-вытворчай агульнасці абласцей. Свой погляд на арганізацыю ўлады ва ўсёй Савецкай Расіі ён выказаў так: «Па меры ўмацавання Савецкай улады на месцах федэрацыі Расійскіх Сацыялістычных Рэспублік будуць будавацца не па нацыянальных азнаках, а па асаблівасцях эканамічна-гаспадарчага побыту. Такой самадастатковай у гаспадарчым дачыненні адзінкай з’яўляецца Данецкі і Крыварожскі басейн. Данецкая рэспубліка можа стаць узорам сацыялістычнай гаспадаркі для іншых рэспублік». С. Васільчанка настойваў на стварэнні аўтаномнай Данецка-Крыварожскай рэспублікі, вылучэнні яе са складу Украіны (Украінскай Народнай Рэспублікі Саветаў) і ўлучэнні ў склад Савецкай Расіі. Яго прапановы актыўна падтрымаў Арцём (Ф. Сяргееў) і большасць дэлегатаў з’езда, якія прынялі пастанову «Па пытанні пра вылучэнне Данецкага Басейна». Абвешчаная аўтаномія прэтэндавала на Кацярынаслаўскую, Харкаўскую і частку тэрыторыі Херсонскай губерні, а таксама тэрыторыю цяперашняй Растоўскай вобласці з Растовам-на-Доне, Таганрогам, Новачаркаскам.
У Выканаўчы камітэт Рэспублікі было абрана 11 чалавек (7 бальшавікоў, 3 эсэры і 1 меншавік). 14 лютага быў абраны Саўнаркам рэспублікі пад старшынствам Арцёма (Сяргеева).
Зноскі
Катэгорыя:Савецкія дзяржаўныя ўтварэнні часоў Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Савецкія рэспублікі Катэгорыя:Гісторыя Украіны (1917—1991) Катэгорыя:З’явіліся ў 1918 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1919 годзе