Mozilla (стылізаваная назва moz://a) — супольнасць распрацоўкі свабоднага праграмнага забеспячэння, заснаваная ў 1998 годзе супрацоўнікамі кампаніі Netscape. Супольнасць распрацоўвае, распаўсюджвае і падтрымлівае прадукты Mozilla, прасоўвае свабоднае праграмнае забеспячэнне і адкрытыя стандарты.For exceptions, see «Values» section below. Падтрымку супольнасці забяспечвае некамерцыйная арганізацыя Mozilla Foundation і яе даччыная камерцыйная кампанія Mozilla Corporation.

Супольнасць Mozilla стварыла такія праграмы як вэб-браўзер Firefox, паштовы кліент Thunderbird, сістэму адсочвання памылак Bugzilla, браўзерны рухавік Gecko, сэрвіс Pocket і іншыя.

Гісторыя

23 студзеня 1998 г. кампанія Netscape паведаміла, што набор праграм Netscape Communicator будзе бясплатным і што зыходны код будзе свабодна распаўсюджвацца. Праз дзень супрацоўнік Netscape Джэймі Завінскі зарэгістраваў дамен . Праект атрымаў назву «Mozilla» паводле пачатковай назвы браўзера Netscape Navigator і выкарыстоўваўся для каардынацыі распрацоўкі Mozilla Application Suite, свабоднай версіі Netscape Communicator. Джэймі Завінскі сказаў, што ён прыдумаў назву «Mozilla» на сустрэчы супрацоўнікаў Netscape. Невялікай групе супрацоўнікаў Netscape даручылі каардынаваць новую суполку.

Спачатку Mozilla імкнулася быць пастаўшчыком для такіх кампаній, як Netscape, якія камерцыйна выкарыстоўвалі б код свабодных праграм. Калі ў ліпені 2003 года мацярынская кампанія Netscape (AOL) значна скараціла свой удзел у Mozilla, была створана арганізацыя Mozilla Foundation для кіраўніцтва праектам. Неўзабаве пасля гэтага суполка Mozilla адмовілася ад праекта Mozilla Suite на карысць стварэння асобных незалежных праграм, у першую чаргу вэб-браўзера Firefox і паштовага кліента Thunderbird, і перайшла да мадэлі перадавання іх непасрэдна грамадскасці.

З тых часоў Mozilla прапанавала новыя прадукты, такія як Firefox на мабільных платформах (перш за ўсё Android), мабільную аперацыйную сістэму пад назвай Firefox OS (распрацоўка спынена), сістэму ідэнтыфікацыі ў сеціве пад назвай Mozilla Persona і пляцоўку для праграм на аснове HTML5.

У канцы 2013 года Mozilla абвясціла аб пагадненні з Cisco Systems, паводле якога Firefox будзе выкарыстоўваць пададзены Cisco кодэк для прайгравання прапрыетарнага фармату відэа H.264. У рамках пагаднення Cisco будзе плаціць любыя патэнтныя ліцэнзійныя зборы, звязаныя з бінарнымі файламі, якія яна распаўсюджвае.

Каштоўнасці

Маніфест Mozilla Маніфест Mozilla акрэслівае мэты і прынцыпы Mozilla. У ім гаворыцца аб адносінах Mozilla да інтэрнэту, затым апісваецца, як Mozilla бачыць сваё месца ў яго развіцці, і, нарэшце, раскрываецца дзесяць прынцыпаў:

Абавязкі Часткай маніфеста з’яўляецца тэкст уласных абавязкаў Mozilla Foundation:

Праграмы

Firefox

Пад брэндам Firefox супольнасць Mozilla распрацоўвае сямейства праграмных прадуктаў, з браўзерам Mozilla Firefox у якасці флагманскага прадукту.

Браўзер Firefox

Браўзер Firefox — гэта вэб-браўзер і флагманскі праграмны прадукт Mozilla. Ён даступны як для настольных камп’ютараў, так і ў мабільнай версіі. Firefox выкарыстоўвае рухавік браўзера Gecko для адлюстравання вэб-старонак. Станам на 2015 год Firefox меў прыкладна 10-11 % долі рынку браўзераў ва ўсім свеце, што рабіла яго 4-м найбольш часта выкарыстоўваным вэб-браўзерам.

Firefox Lockwise Firefox Lockwise — гэта менеджар пароляў, створаны Mozilla. На дэсктопных камп’ютарах быў часткай браўзера Firefox. На смартфонах Firefox Lockwise быў прапанаваны як асобная праграма.

Firefox Monitor Firefox Monitor — гэта інтэрнэт-сэрвіс, які паведамляе карыстальнікам, калі іх адрасы электроннай пошты і паролі былі раскрытыя ў выніку крадзяжу даных.

Firefox Reality У верасні 2018 года Mozilla абвясціла, што яе версія VR гатовая для выкарыстання. Браўзэр пад назвай Firefox Reality быў створаны цалкам для віртуальнай рэальнасці. У цяперашні час ён даступны на Oculus.Lucas Matney, The Verge. «Mozilla’s Firefox Reality web browser is now available.» September 18, 2018. Retrieved January 8, 2018.

У студзені 2019 года HTC таксама абвясціла аб партнёрстве з Mozilla. У рамках партнёрства вэб-браўзер Firefox Reality стаў даступны на гарнітурах Vive.Nick Statt, The Verge. «HTC partners with Mozilla to bring Firefox’s virtual reality web browser to the Vive headset.» January 7, 2018. Retrieved January 8, 2018.

У лютым 2022 года Mozilla абвясціла, што кампанія Igalia ўзяла на сябе кіраванне гэтым праектам пад новай назвай Wolvic.

Firefox OS Firefox OS — гэта свабодная аперацыйная сістэма, распрацаваная Mozilla для падтрымкі праграм на HTML5, напісаных з выкарыстаннем тэхналогій «адкрытага Інтэрнэту». Канцэпцыя Firefox OS заключаецца ў тым, што ўсё праграмнае забеспячэнне, даступнае карыстальнікам, будзе праграмамі HTML5, якія выкарыстоўваюць Open Web API для доступу да апаратнага забеспячэння тэлефона непасрэдна праз JavaScript.

Firefox OS выкарыстоўвалася ў некалькіх смартфонах, напрыклад, Alcatel One Touch Fire, ZTE Open і LG Fireweb. Mozilla абвясціла аб завяршэнні распрацоўкі Firefox OS у снежні 2015 года.

Форк Firefox OS, KaiOS, распрацоўваецца далей і пастаўляецца з мноствам недарагіх прылад.

Pocket

Pocket — мабільная праграма і вэб-сэрвіс для кіравання спісам прачытаных артыкулаў з інтэрнэту. Распрацаваная спачатку толькі для браўзераў абмежаванага кола сістэм , цяпер яна даступная для macOS, Windows, iOS, Android, Windows Phone, BlackBerry і электронных кніг Kobo eReaders.

Thunderbird Thunderbird — свабодная праграма, кросплатформавы кліент электроннай пошты і навін, распрацаваны валанцёрамі cупольнасці Mozilla.

Bugzilla

Bugzilla — свабодная вэб-сістэма для адсочвання памылак, выпушчаная кампаніяй Netscape Communications у 1998 годзе разам з астатняй кодавай базай Mozilla. Знаходзіцца пад кіраўніцтвам Mozilla. Bugzilla выкарыстоўваецца рознымі арганізацыямі і праектамі, уключаючы Mozilla Foundation, ядро Linux, KDE, Red Hat, Eclipse і LibreOffice.

Кампаненты

Gecko

Gecko — гэта рухавік браўзера, які падтрымлівае вэб-старонкі, напісаныя з дапамогай HTML, SVG і MathML . Gecko напісаны на C++ і выкарыстоўвае NSPR для незалежнасці ад платформы. Яго зыходны код ліцэнзаваны публічнай ліцэнзіяй Mozilla.

Rust

Rust — гэта кампіляваная мова праграмавання, якая распрацоўваецца Mozilla Research. Яна распрацавана дзеля бяспекі, паралелізму і прадукцыйнасці. Мова Rust дазваляе ствараць аб’ёмныя і складаныя праграмы, пры гэтым адначасова хуткія і забяспечаныя ад эксплойтаў.

pdf.js Pdf.js — бібліятэка, распрацаваная Mozilla, якая дазваляе візуалізаваць pdf-дакументы ў браўзеры з дапамогай HTML5 Canvas і JavaScript. Яна уключана па змаўчанні ў Firefox, што дазваляе браўзеру адлюстроўваць pdf-дакументы без знешняга плагіна.

Гл. таксама Mozilla Foundation

Спасылкі Афіцыйны сайт Маніфест Mozilla Вікі-старонка супольнасці Mozilla Рэпазіторый Mozilla Mercurial

Катэгорыя:Mozilla