Таццяна Ігараўна Палікоўская (нар. , г. Мінск) — беларускі гісторык. Спецыяліст па гістарыяграфіі культурна-асветніцкай дзейнасці езуітаў на беларускіх землях. Кандыдат гістарычных навук (2006), дацэнт (2014).
Біяграфія Нарадзілася ў годзе ў Мінску.
Скончыла ў 2000 годзе гістарычны факультэт БДУ, у 2001 годзе магістратуру, у 2004 годзе — аспірантуру БДУ.
У 2006 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Культурна-асветніцкая дзейнасць езуітаў на беларускіх землях у апошняй трэці XVI — 20-ыя гг. XIX стст.: (стан і праблемы айчыннай гістарыяграфіі другой паловы XIX — пачатку XXI ст.)».
Працуе дацэнтам у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце.
Навуковая дзейнасць Напрамкі даследаванняў: вывучэнне культурна-асветніцкай дзейнасці езуітаў на тэрыторыі Беларусі, гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый, эканамічная гісторыя Беларусі.
Бібліяграфія Удзел у калектыўных працах Экономическая история зарубежных стран и Беларуси: учебное пособие. Минск, 2013; 2018; 2019; 2021. Вялікае Княства Літоўскае: палітыка, эканоміка, культура: зборнік навуковых артыкулаў : у 2 ч. Ч. 2. Мінск, 2017. Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый): вучэбны дапаможнік. Мінск, 2013. История Беларуси в контексте мировых цивилизаций : учебно-методическое пособие. Минск, 2009; 2010; 2011; 2015; 2016; 2017; 2018; 2019.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага