Герб Белгародскага раёна — афіцыйны сімвал Белгародскага раёна.

Зацверджаны пастановай кіраўніка адміністрацыі раёна № 931 (01.11.1995) і зарэгістраваны ў геральдычным рэестры Расійскай Федэрацыі № 178. Герб распрацаваны камісіяй па геральдыцы пры кіраўніку адміністрацыі вобласці. Аўтары герба: Легеза В. П., Пальваль В. М., Пархоменка І. Р.

Сцяг Белгародскага раёна зацверджаны рашэннем раённага савета дэпутатаў (15 красавіка 2003 года) за № 19 і ў цэлым паўтарае кампазіцыю Белгародскага раёнаСост. А. Г. Мерников. Геральдика России: полная иллюстрированная энциклопедия. М. Изд: Мир энциклопедий Аванта +. 2008 г. 512 стр. Белгородский район. стр. 38. ISBN 978-5-98986-210-8..

Апісанне

Геральдычны шчыт французскай формы, рассечаны вертыкальнай і гарызантальнай лініямі на чатыры часткі. Правая верхняя і левая ніжня — чорныя. Левая верхняя і правая ніжняя — зялёныя. На гэтым фоне ў цэнтры шчыта размяшчаюцца фігуры паўстаючага залатога льва і над ім — сярэбранага арла. І леў і арол павернуты ўправа.

У аснове герба ляжыць герб горада Белгарада і Белгародскага павета, зацверджаны (21 ліпеня 1893), а чорны і зялёны колеры фону ўвасабляюць чарназёмную глебу і развітую сельскагаспадарчую вытворчасць раёна.

Гл. таксама Сцяг Белгародскага раёна

Белгародскі раён Катэгорыя:Белгародскі раён